Іван Уладзіміравіч Тананаеў
Іван Уладзіміравіч Тананаеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 мая (4 чэрвеня) 1904[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 лютага 1993 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | неарганічная хімія, аналітычная хімія і хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук[2] (1935) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Іван Уладзіміравіч Танана́еў[3] (руск.: Иван Владимирович Тананаев; 22 мая (4 чэрвеня) 1904 — 28 лютага 1993) — вучоны, хімік, доктар хімічных навук, прафесар, акадэмік Акадэміі навук СССР (1958, член-карэспандэнт з 1946 года). Герой Сацыялістычнай Працы (1984).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Іван Уладзіміравіч Тананаеў нарадзіўся ў Сярповае Маршанскага павета Тамбоўскай губерні. Пачатковую адукацыю атрымаў у вясковай школе. Потым вучыўся ў школе 2-й ступені ў Маршанску. Яшчэ ў дзіцячым узросце паказаў здольнасць да музыкі, іграў на інструментах, спяваў у царкоўным хоры, у школе стварыў аркестр народных інструментаў. Калі Іван Тананаеў скончыў школу, бацькі накіравалі яго ў 1921 годзе на вучобу ў Кіеў на вячэрняе аддзяленне Кіеўскай кансерваторыі. Адначасова з вучобай ён працаваў апальшчыкам на хімічным факультэце Кіеўскага політэхнічнага інстытута, дзе зацікавіўся лекцыямі па хіміі. Паступіў Політэхнічны інстытут, скончыў яго датэрмінова ў 1925 годзе і застаўся працаваць у ім. Кансерваторыю Іван Тананаеў так і не скончыў. У 1934—1935 гадах працаваў у Тбіліскім індустрыяльным інстытуце і адначасова ў Інстытуце хіміі Закаўказскага філіяла Акадэміі навук СССР[4].
У 1925 годзе Іван Уладзіміравіч Тананаеў пераехаў у Маскву і ў хуткім часе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1939—1941 гадах працаваў у Маскоўскім інстытуце каляровых металаў і золата, у 1951—1963 гадах у Маскоўскім інжынерна-фізічным інстытуце, у 1963—1968 гадах у Маскоўскім інстытуце тонкай хімічнай тэхналогіі. З 1965 да 1988[3] года І. У. Тананаеў таксама займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Неорганические материалы»[5]. Член секцыі неарганічнай хіміі Міжнароднага саюза тэарэтычнай і прыкладной хіміі (IUPAC) з 1959 года[5].
Памёр У. І. Тананаеў 28 лютага 1993 года.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Івану Уладзіміравічу Тананаеву належаць навуковыя працы ў галіне неарганічнай і аналітычнай хіміі, фізіка-хімічным аналізе. Прапанаваў метад вывучэння гетэрагенных сістэм з нерастваральнымі кампанентамі, распрацаваў метады атрымання звышчыстых крэмнію і германію, ферацыянідны метад атрымання рубідыю і цэзію з раствораў калійных солей. У час Вялікай Айчыннай вайны І. У. Тананаеў прымаў удзел у стварэнні сплаваў, брані і снарадаў для абароны. Адразу пасля вайны удзельнічаў ў сакрэтных працах атамнага праекта СССР па стварэнню ядзернай зброі. Распрацаваў тэхналогію выдзялення з руд каштоўных металаў і фосфару. Сфармуляваў ідэі аб нанаматэрыялах.
Пад кіраўніцтвам І. У. Танаева абаронены 15 доктарскіх і 70 кандыдацкіх дысертацый. Аўтар шэрагу вынаходстваў[6].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]21 кастрычніка 1997 года Пастановай Прэзідыума Расійскай акадэміі навук Інстытут хіміі і тэхналогіі рэдкіх элементаў і мінеральнай сыравіны Кольскага навуковага цэнтра РАН у Апатытах атрымаў імя акадэміка Івана Уладзіміравіча Тананаева[7].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Тананаев Иван Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 25. — С. 251.
- ↑ Тананаев Иван Владимирович // История РТУ МИРЭА Праверана 8 мая 2024.
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Тананаев Иван Владимирович( (руск.) // Кіеўскі політэхнічны інстытут
- ↑ а б ВСЭ 1976.
- ↑ Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)
- ↑ К 120-летию Ивана Владимировича Тананаева // Сайт ФИЦ КНЦ РАН (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Танана́еў Іван Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 416. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Танана́ев Иван Владимирович // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 251. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль Івана Уладзіміравіча Тананаева на афіцыйным сайце РАН
- Тананаев Иван Владимирович // История РТУ МИРЭА(недаступная спасылка) (руск.)
- К 120-летию Ивана Владимировича Тананаева // Сайт ФИЦ КНЦ РАН (руск.)
- Галерея русских химиков. Тананаев Иван Владимирович // Журнал «Химия». № 15/1999 (руск.)
- Тананаев Иван Владимирович // Архивы РАН (руск.)
- Нарадзіліся 4 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Маршанскім павеце
- Памерлі 28 лютага
- Памерлі ў 1993 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя ў Маскоўскай вобласці
- Дактары хімічных навук
- Правадзейныя члены АН СССР
- Правадзейныя члены РАН
- Прафесары
- Выпускнікі Кіеўскага політэхнічнага інстытута
- Члены КПСС
- Члены РАН
- Члены АН СССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Хімікі СССР
- Удзельнікі савецкага атамнага праекта
- Вынаходнікі СССР