Перайсці да зместу

Іван Юр’евіч Гальшанскі-Дубровіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Іван Юр'евіч Гальшанскі)
Іван Юр'евіч Гальшанскі-Дубровіцкі
«Гіпацэнтаўр»
«Гіпацэнтаўр»
князь гальшанскі
1457 1481
Папярэднік Юрый Сямёнавіч Гальшанскі
Пераемнік Аляксандр Юр'евіч Гальшанскі
князь дубровіцкі
1457 1481
Папярэднік Юрый Сямёнавіч Гальшанскі
Пераемнік Сямён Юр'евіч Гальшанскі

Нараджэнне невядома
Смерць 30 жніўня 1481(1481-08-30)
Род Гальшанскія
Бацька Юрый Гальшанскі
Маці Юліянія Алелькаўна[d][2]
Жонка Ганна Міхайлаўна з Чартарыйскіх
Дзеці Аўдоцця, Агрыпіна, Юрый, Юліяна-Васіліса
Грамадзянства

Іван Юр’евіч Гальшанскі-Дубро́віцкі (? — 30 жніўня 1481) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, князь гальшанскі і дубровіцкі (1457—1481).

Старэйшы сын князя Юрыя Сямёнавіча Гальшанскага, траюрадны брат польскага караля Казіміра Ягелончыка[3].

Пасля смерці бацькі ў 1457 годзе атрымаў у спадчыну Гальшанскае і Дубровіцкае княствы. Яго малодшы брат Сямён (пам. 1505) атрымаў Сцепаньскае княства  (укр.).

У 1481 годзе Іван Юр’евіч разам са слуцкім князем Міхаілам Алелькавічам і бельскім князем Фёдарам Іванавічам, усе трое родзічы караля Казіміра, арганізаваў змову супраць яго. Паводле адной версіі, змоўнікі збіраліся запрасіць караля ў Кобрын на вяселле князя Фёдара Іванавіча і Ганны Кобрынскай, забіць яго і ўзвесці на велікакняжацкі сталец Міхаіла Алелькавіча. Паводле іншай версіі, забіць караля Казіміра, адарваць ад Вялікага Княства Літоўскага і далучыць да Вялікага Княства Маскоўскага землі на ўсход ад Бярэзіны[3].

Змова была раскрыта ў Кіеве. Загадам караля князі Міхаіл Алелькавіч і Іван Юр’евіч арыштаваны, а бельскі князь Фёдар Іванавіч збег у Маскву, страціўшы ўдзельнае княства. 30 жніўня 1481 года ў Вільні князі-змоўнікі Іван Юр’евіч і Міхаіл Алелькавіч пакараны смерцю[3] праз публічнае абезгалоўліванне.

Пасля смерці Івана Юр’евіча яго малодшыя браты Сямён (пам. 1505) і Аляксандр (пам. 1511) атрымалі ў спадчыну Гальшанскае і Дубровіцкае княствы.

У шлюбе з Ганнай з Чартарыйскіх, дачкой князя Міхаіла Васілевіча Чартарыйскага, меў дзяцей Юрыя (пам. у 1536) і Юліяну-Васілісу. Л. Вайтовіч называе таксама дачок Аўдоццю і Агрыпіну[4].

  1. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 107.
  2. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 99.
  3. 1 2 3 Гольшанские // Иван // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 157. — 737 с.
  4. Аўдоцця і Агрыпіна згаданы Л. Вайтовічам, які пазначае іх пазіцыі ў Кіева-Пячэрскім памянніку як 61 і 62 адпаведна. Гл.: Войтович Л. В.  (руск.) Княжа доба на Русі: портрети еліти. — Біла Церква, 2006. — ISBN 966-4585-52-4. — С. 607—608.
  • Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895.