Ізяслаў (Бруцкі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ізяслаў
7-ы Прадстаяцель Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы
май 1983 — 26 лістапада 2007
Царква: Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква
Папярэднік: Андрэй (Крыт)
Пераемнік: Святаслаў (Логін)

Адукацыя:
Прафесія: святар
Нараджэнне: 22 студзеня 1926(1926-01-22)
Смерць: 26 лістапада 2007(2007-11-26) (81 год)
Пахаванне:
Бацька: Даніла Бруцкі
Маці: Марыя Стампкоўская
Прыняцце свяшчэннага сану: 29 красавіка 1979

Ізяслаў, свецк. Іван Бруцкі (22 студзеня 1926, в. Белавуша, цяпер Столінскі раён — 27 лістапада 2007, ЗША) — мітрапаліт БАПЦ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і Данілы і Марыя (дзяв. Стэмпкоўская) Бруцкіх. У 1933—1939 гадах вучыўся ў польскай пачатковай школе. З прыходам у Заходнюю Беларусь савецкіх войскаў, нягледзячы на арышт і высылку ў Сібір бацькі, працягваў навучанне ў школе. Пад час нямецкай акупацыі ў маі 1943 года вывезены на працу ў Германію. Знаходзіўся ў «остарбайтарскім» лагеры ў Фленсбургу. Пасля вайны жыў у перасыльным украінскім лагеры ў Гановеры, дзе вясной 1947 года скончыў гімназію з атрыманнем атэстату.

З 1947 года жыў у Канадзе. Скончыў Манітобскі ўніверсітэт у Вініпегу (1954) са спецыяльнасцю інжынера. У 1954-1962 гадах працаваў інжынерам дарожнага аддзела ў правінцыі Антарыа. У 1957 годзе абраны старшынёй Згуртавання беларусаў Канады.

У 1962 годзе перасяліўся ў ЗША. Жыў і працаваў у Дэтройце і Лос-Анджэлесе. Браў удзел у дзейнасці аддзела Беларуска-амерыканскага Задзіночання і Камітэта паняволеных народаў. У канцы 1969 года пераехаў у Кліўленд.

З 1970-х гадоў браў актыўны ўдзел у беларускім эміграцыйным царкоўна-рэлігійным руху. Сябра рады БАПЦ. У 1972 годзе браў удзел у працы сабора БАПЦ у Хайленд-Парку. Вучыўся ва Украінскай праваслаўнай семінарыі ў Баўнд-Бруку. Адначасова выконваў святарскія абавязкі ў парафіі БАПЦ у Хайленд-Парку.

У 1979 годзе двойчы прыняў сан дыякана - спачатку яго пасвяціў Андрэй (Крыт), затым Мікалай (Мацукевіч). У 1979 годзе архіепіскапам Мікалаем (Мацукевічам) высвечаны на святара. 22 студзеня 1981 года хіратанізаваны ў епіскапы мітрапалітам Украінскай праваслаўнай царквы Мсціславам і архіепіскапам Арэстам; прыняў манаскае імя Ізяслаў. На III Саборы БАПЦ у Манчэстэры ў маі 1984 года ўзведзены ў сан мітрапаліта БАПЦ. Жыў у Брукліне (Нью-Ёрк, ЗША). У канцы жыцця з'явілася інфармацыя аб ізаляцыі Ізяслава ў доме састарэлых сакратаром кансісторыі БАПЦ Данілюком, які, нібыта, і кіраваў царквой ад імя Ізяслава, падрабляючы яго подпісы на дакументах. Дакладнай інфармацыі пра стан здароўя Ізяслава не было. Аб'яўлена, што ён памёр 27 лістапада 2007 года ад хваробы Паркінсона.

Супрацоўнічаў з беларускім эмігранцкім перыядычным друкам («Беларускі Голас», «Царкоўны пасланец»).

Пахаваны 1 снежня 2007 года на беларускіх могілках у Іст-Брансуіку, Нью-Джэрсі[1].

Зноскі

  1. Сьв. памяці // «Беларус» (газэта) № 539, сьнежань 2007.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]