Балві
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ба́лві (лат.: , латг.: Bolvi, бел.: Балоўск, ням.: Bolwen, руск.: Боловск) — невялікі горад у Латвіі, цэнтр Балвійскага края, да 1 ліпеня 2009 года — цэнтр Балвійскага раёна.
Упершыню згадваецца як невялікі пасёлак у 1224 годзе, статус горада атрымаў у 1928 годзе[4].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны ў 226 км ад сталіцы краіны г. Рыга і ўсяго ў 25,5 км ад мяжы з Расійскай Федэрацыяй (Пыталаўскі раён). Знаходзіцца на паўночным усходзе краіны, на поўначы рэгіёна Латгалія, на рацэ Балупэ, басейн ракі Заходняя Дзвіна (Даўгава), у 6 км ад жалезна-дарожнай станцыі Балві па лініі Рыга—Пыталава. Шаша праходзіць праз горад з захаду на ўсход ад горада Гулбэнэ да горада Віляка. Мясцовасць забалочаная, лясістая, на рацэ возера і зроблены стаўкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XII — пач. XIII стагоддзяў паселішча знаходзілася ў складзе латгальскай дзяржавы Агзеле (Атзеле).
Упершыню згадваецца ў 1224 годзе як частка Рыжскага біскупства, створанага нямецкімі крыжакамі на заваяваных імі прыбалтыйскіх землях. У 1551 годзе рыжскі архібіскуп Вільгельм фон Брандэнбург здаваў у арэнду зямлі каля Балві рыцару Майснеру.
У перыяд паміж 1562—1772 гадамі Балвійскі рэгіён уваходзіў у склад Рэчы Паспалітай. З гэтай прычыны мясцовае латгальскае насельніцтва не зведала лютэранскай Рэфармацыі і захавала каталіцтва. У 1765 годзе шляхціч Канстанцый Хілсен узводзіць у паселішчы драўляны касцёл і маёнтак. У 1772 годзе пасля першага раздзела Рэчы Паспалітай Балоўск быў далучаны да Расійскай імперыі. У 1802 годзе паселішча ўвайшло ў склад Люцынскага павета новаўтворанай Віцебскай губерні. Цэнтр Балоўскай воласці. У гады расійскай улады Кацярына II даравала мясцовыя землі дваранскаму сямейству Ялагіных. Сям’я Харажынскіх выкупіла іх каля 1806 года, а ў 1876 годзе Балві стала ўладаннем нямецка-балтыйскага роду Тразэе-Розенек. Не менш за 20 % насельніцтва Балвійскага раёна, у тым ліку каля паловы насельніцтва горада ў канцы XIX — пач. XX стагоддзі складалі яўрэі. У 1834 годзе ў Балоўску была адчынена праваслаўная царква.[5]
У снежні 1917 года Люцынскі павет увайшоў у склад Савецкай Латвіі (Рэспублікі Іскалата). У лютым 1918 года заняты германскімі войскамі. Пасля Лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі ў снежні 1918 года германскія войскі саступілі Люцынскі павет Чырвонай Арміі. Балві ўвайшлі ў склад Латвійскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі, абвешчанай 17 снежня 1918 года. У 1919 годзе Балві былі заняты войскамі Латвійскай Рэспублікі. 5 ліпеня 1919 года ў Балві быў сфарміраваны Латгальскі партызанскі полк.
У 1919 годзе сяло Балві атрымала статус пасёлка. У 1925 годзе пасёлак увайшоў у склад новаўтворанага Яўнлатгальскага (з 1938 — Абрэнскага) павета. У 1928 годзе стаў горадам. У 1938 годзе зацверджаны герб горада.[6]
14 чэрвеня 1941 года савецкімі ўладамі была праведзена дэпартацыя «нядобранадзейных» элементаў. 2 ліпеня 1941 года горад заняты войскамі вермахта. Яўрэйскае насельніцтва было практычна цалкам знішчана падчас Халакоста. У 1944 годзе перад контрнаступленнем савецкіх войскаў немцы цалкам спальваюць горад. У паваенны перыяд адбудаваны па савецкай планіроўцы. У 1949 годзе стаў цэнтрам новаўтворанага Балвійскага раёна.
У канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў стаў адным з цэнтраў так званай «Спяваючай рэвалюцыі» (рух за незалежнасць Балтыйскіх рэспублік ад СССР). Балві сёння з’яўляецца важным латгальскім культурна-гістарычным цэнтрам. У 2005 годзе быў зацверджаны сцяг горада.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Нацыянальны склад
[правіць | правіць зыходнік]Паводле даных за 2005 год, у Балві пражывала 8 109 чалавек:
- Латышы — 70,26 % (5 697 чал.) Галоўным чынам гэта латгальцы каталіцкага веравызнання.
- Рускія — 23,27 (1 887 чал.)
- Беларусы — 1,16 %
- Украінцы — 0,7 %
- Цыганы — 0,42 %
- Палякі — 0,4 %
- Немцы — 0,31 %
- Іншыя — 3,48 %
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]У савецкія гады быў створаны значны прамысловы патэнцыял, пабудаваны мясакамбінат, масларобны завод.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Колькасць жыхароў у самакіраваннях. 01.01.2016 (лат.)
- ↑ Кніга паштовых індэксаў Латвіі — красавік 2011 (лат.)
- ↑ Класіфікатар адміністрацыйных тэрыторый і тэрытарыяльных адзінак Латвіі — 16 лютага 2011 (лат.)
- ↑ Балві (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- ↑ Балві. Царква Унебаўзяцця Найсвяцейшай Багародзіцы
- ↑ Факты з гісторыі Балві(недаступная спасылка) (лат.)
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч http://pop-stat.mashke.org/latvia-cities.htm
- ↑ Office of Citizenship and Migration Affairs — 1990.
- ↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 11 верасня 2017.
- ↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 19 лютага 2021.
- ↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 15 чэрвеня 2021.
- ↑ Pilsētu (blīvi apdzīvotu) un lauku (reti apdzīvotu) teritoriju iedzīvotāju skaits reģionos, pilsētās, novados un pagastos (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) – Teritoriālā vienība, Laika periods un Rādītāji — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 22 снежня 2022.
- ↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) 2021 - 2022 — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 3 кастрычніка 2023.
- ↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 19 чэрвеня 2024.
- ↑ Докшыцы — Балві: перспектывы развіцця Архівавана 20 мая 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Балві
- Афіцыйны сайт Балвійскага края (лат.)
- Інфармацыя пра горад у тапанімічнай базе даных (лат.)