Імбірнае пячэнне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Імбірнае пячэнне (англ.: ginger nut), або Перачнае (пранае) пячэнне (напр. шведск.: pepparkaka) — каляднае пячэнне з імбірам і іншымі дадатковымі прыправамі. З’яўляецца стравай англійскай[1], латышскай, дацкай, шведскай, нямецкай, фінскай і эстонскай кухні.

Складнікі[правіць | правіць зыходнік]

Для прыгатавання выкарыстоўваюцца: ванілін (0,3 чайнай лыжкі), сушаны молаты імбір (2 чайныя лыжкі), молаты кардамон (0,5 чайнай лыжкі), карыца (1 чайная лыжка), масла (100 грам), мука (2 шклянкі), молаты мускатны арэх (1 чайная лыжка), разрыхляльнік (1,5 чайнай лыжкі), цукар (3/4 шклянкі), яйка (1 вялікае курынае)[1].

Прыгатаванне[правіць | правіць зыходнік]

Масла (100 грам) размякчаюць да пакаёвай тэмпературы і расціраюць відэльцам у мяккую масу. Затым масла засыпаюць цукрам (3/4 шклянкі) і ўзбіваюць да частковага растварэння цукру. Пасля дадаюць разрыхляльнік (1,5 чайнай лыжкі), яйка (1 вялікае курынае) і прыправы (ванілін, імбір, кардамон, карыца і мускатны арэх) і ўзбіваюць да поўнага растварэння цукру і ўварэння белай і пышнай сумесі. У асобную міску прасейваюць горкай муку (2 шклянкі), наверх якой заліваюць атрыманую масляную сумесь. Затым змешваюць да ўтварэння мяккага, цягучага цеста, сухую паверхню якога прысыпаюць рэштай мукі[1].

Атрыманае цеста раскачваюць да таўшчыні 3—4 міліметраў і выразаюць з яго пякарскія фігуры пры дапамозе кухарскіх формаў. Пасля духоўку разаграюць да +180°C. Тым часам фігуры печыва раскладаюць на блясе, засланай паперай для выпечкі, асобна адно ад аднаго, бо пры выпечцы печыва павялічваецца ў памерах. Наступнае выпяканне ў духоўцы ажыццяўляецца пры +180 °C цягам 10—15 хвілін. Гатовасць настае пры пацямненні нізу печыва і залацістасці яго верху. Затым печыва здымаюць з бляхі і астуджаюць да пакаёвай тэмпературы[1].

Часам пячэнне аздабляюць белай глазурай з узбітых яечнага бялку, цукру і лімоннага соку. Саму глазуру пакрываюць распушчаным шакаладам і харчовымі фарбамі[1].

Зноскі

  1. а б в г д Імбірнае печыва // Звязда : газета. — 17 снежня 2011. — № 241 (27105). — С. 8. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]