Інгрыд Рагнвальдсдотэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інгрыд Рагнвальдсдотэр
Нараджэнне не раней за 1100 і не пазней за 1110
Смерць не раней за 1161
Род Дынастыя Стэнкіляў
Бацька Рагвальд Інгесан[d]
Муж Харальд IV Гілі[1], Henrik Skadelår[d], Ottar Birting[d] і Arne Ivarrson 'Kongsmaag', Lord of Stodreim[d]
Дзеці Інгэ I Гарбаты, Магнус Хенрыксен, Orm Ivarsson[d], Nicholas Arnesson[d], Maria (?)[d][2], Маргарэт Харальдсдоцір[d][2], Margret Arnadottir av Stodreim[d][3], Knud Henriksson[d], Ragnvald Henriksson[d] і Buris Henriksen[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інгрыд Рагнвальдсдотэр (шведск.: Ingrid Ragnvaldsdotter, ст.-сканд. Ingiríðr Rögnvaldsdóttir) — шведская прынцэса з дынастыі Стынкіляў, унучка караля Швецыі Інгэ Старэйшага, жонка караля Нарвегіі Харальда IV Гілі, маці караля Швецыі Магнуса Хенрыксена і караля Нарвегіі Інгэ Гарбуна.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Інгрыд была дачкой Рагнвальда, адзінага сына шведскага караля Інгэ старэйшага, памерлага, верагодна, яшчэ пры жыцці бацькі[заўв 1].

Цётка Інгрыд, Маргарэт Фрэдкула, арганізавала яе вяселле з пляменнікам свайго мужа, дацкага караля Нільса, Хенрыкам Скадэлорам. Нягледзячы на нараджэнне некалькіх сыноў шлюб апынуўся нешчаслівым. Інгрыд спрабавала збегчы ад мужа разам з палюбоўнікам, але была злоўленая. У датычнасці да ўцёкаў Хенрык абвінаваціў свайго кузена Кнуда Лаварда, сына караля Эрыка I. У 1131 годзе Хенрык Скаделор стаў саўдзельнікам забойства Кнуда Лаварда. Гэта злачынства прывяло да паўстання супраць караля Нільса, якое ўзначаліў адзінакроўны брат Кнуда Эрык Памятлівы. У чэрвені 1134 года адбылася вырашальная бітва, у якім Эрык Памятлівы разбіў войскі Магнуса Моцнага, сына караля Нільса. Магнус і Хенрык Скадэлор загінулі.

Аўдавелую Інгрыд узяў у жонкі саюзнік Эрыка Памятлівага нарвежскі кароль Харальд Гілі. У 1135 годзе ў іх нарадзіўся сын Інгэ. Адначасова Харальд Гілі сужыўся з жанчынай, якую звалі Тора Гутармсдоцір. У снежні 1136 года кароль, які начаваў у Торы, быў забіты сваім супернікам у барацьбе за ўладу Сігурдам Слембе. Новымі каралямі былі абвешчаныя немаўля Інгэ, сын Інгрыд, і яго трохгадовы брат Сігурд, сын Торы.

Трэцім мужам Інгрыд стаў Арнэ Іварсан са Стадрэйма, названы ў сазе «айчымам конунга» Інгэ. Акрамя таго ў Інгрыд быў пазашлюбны сын ад нейкага Івара Прута. У якасці маці караля Інгэ Інгрыд прымала актыўны ўдзел у яго барацьбе за ўладу са шматлікімі супернікамі. Пасля старэйшы сын Інгрыд ад Хенрыка Скаделора, Магнус, на кароткі час здолеў стаць каралём Швецыі. Аднак у лютым 1161 года Інгэ і Магнус, адзін у Нарвегіі, а іншы ў Швецыі, былі забітыя. Пра далейшы лёс Інгрыд нічога не вядома.

Шлюбы і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

  1. Хенрык Скадэлор (пам. 1134), унук дацкага караля Свена II. Дзеці:
    1. Магнус (пам. 1161), кароль Швецыі (1160—1161)
    2. Рагнвальд (пам. 1161)
    3. Кнуд (пам. 1162)
    4. Бурыс (пам. 1167), ярл ў Ютландыі
    5. Ёхан (пам. 1161)
  2. Харальд IV Гілі (пам. 1136), кароль Нарвегіі (1130—1136). Сын:
    1. Інгэ Гарбун (1135—1161), кароль Нарвегіі (1136—1161)
  3. Арнэ Іварсан са Стадрэйма. Дзеці:
    1. Інгэ
    2. Нікалас (пам. 1225), біскуп Осла
    3. Філіп
    4. Маргарыта, маці Піліпа Сімансона

Ад сувязі з Іварам Прутам — сын Орм Іварсон.

Продкі[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Існуе альтэрнатыўная версія, якая атаесамляе Рагвальда Інгесана з каралём Рагнвальдам Дурным.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. а б Lundy D. R. The Peerage
  3. Pas L. v. Genealogics — 2003.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]