Эрык I (кароль Даніі)
| Эрык I | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Олаф I | ||||||
| Пераемнік | Нільс | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
каля 1056[1][2][…] |
||||||
| Смерць |
10 ліпеня 1103 |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Эстрыдсены | ||||||
| Бацька | Свен II Эстрыдсен | ||||||
| Жонка | Бодыль Тургатсдатэр[d][3] | ||||||
| Дзеці | Кнуд Лавард, Харальд Дзіда[d], Эрык II Памятны і Рагнхільда Эрыксдацір[d][4] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Эрык I Добры, або Велікадушны (дацк.: Erik 1. Ejegod; 1070? — 10 ліпеня 1103) — кароль Даніі. Адзін з сыноў караля Свена II Эстрыдсена, быў абраны каралём пасля смерці свайго брата Олафа.
У часы Кнуда IV Эрык падтрымліваў яго, быў прызначаны ярлам Зеландыі. Падчас сялянскага паўстання, якое прывяло да гібелі Кнуда, бег у Швецыю. Вярнуўся ў 1095, у тым жа годзе быў абраны каралём.
Эрыку ўдалося аднавіць аўтарытэт каралеўскай улады ў народзе, змяніўшы падаткі, акрамя таго, неўрадлівыя гады ў Паўночнай Еўропе падышлі да канца. Вайна з вендамі, якія выцясняюцца германцамі, таксама была ўдалай — датчанам удалося захапіць важны для налётаў вендаў востраў Руген.
У 1098 Эрык падарожнічаў да Святога прастола ў Рым, дзе дамогся кананізацыі Кнуда (1101) і незалежнасці ад архібіскупа Гамбурга-Брэмена (у 1103 было заснавана архібіскупства ў Лундзе — першае архібіскупства ў Скандынавіі). У 1103 Эрык адправіўся ў паломніцтва ў Іерусалім, незадоўга да гэтага адбіты крыжакамі ў мусульман. Па дарозе Эрык пабываў у Ноўгарадзе, быў прыняты імператарам Аляксеем I Камнінам у Канстанцінопалі, аднак сваёй мэты не дасягнуў, з прычыны таго, што памёр у Пафасе на Кіпры.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 кастрычніка 2022.
- ↑ Nederlandse Thesaurus van Auteursnamen — KB, nationale bibliotheek, 2017. Праверана 7 кастрычніка 2022.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Min Verdenshistorien — Middelalderen 1087—1499 Архівавана 14 лютага 2004. af Søren Sørensen