Эрык II Памятлівы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрык II Памятлівы
манарх Даніі
1134 — 1137
Папярэднік Нільс
Пераемнік Эрык III

Нараджэнне 1090
Смерць 18 верасня 1137(1137-09-18)[1][2]
Месца пахавання
Род Эстрыдсены
Бацька Эрык I, кароль Даніі
Жонка Мальмфрыда Мсціслаўна[3]
Дзеці Свен III Гратэ[4]
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрык II Памятлівы (дацк.: Erik 2. Emune, каля 1090 — 18 ліпеня 1137) — кароль Даніі з 1134 года.

Сын дацкага караля Эрыка I. Стаў каралём пасля таго, як атрымаў верх над сваім дзядзькам Нільсам у бітве каля заліва Фодэвіг (дацк.: Fodevig).

Ажаніўся з Мальмфрыдай Мсціславаўнай — дачкой вялікага князя кіеўскага Мсціслава Уладзіміравіча і шведскай прынцэсы Крысціны — дачкі шведскага караля Інгэ I. Мальмфрыда была былой жонкай нарвежскага караля Сігурда I.

Жорсткі і непапулярны кіраўнік, Эрык быў забіты на народным сходзе (гл. Тынг).

Зноскі

  1. Lundy D. R. Erik II 'the Memorable' Eriksson, King of Denmark // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Erik 2. Emune // Dansk Biografisk Lexikon
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Lundy D. R. The Peerage