Стэнкіль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Стэнкіль
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 1030
Ландскап Вестэргётланд, Швецыя
Смерць: 1065
Дынастыя: Дынастыя Стэнкіляў
Бацька: Ragnvald Ulfsson[d]
Жонка: Інгамодэр[d]
Дзеці: Хальстэн, Інгэ I Старэйшы і Эрык VII Стэнкільсан

Стэнкіль (шведск.: Stenkil) — шведскі кароль, заснавальнік дынастыі Стэнкіляў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Яго маці звалі Астрыд, дачка Нхяла, сына Фіна Касога з Халугаланда, а яго бацькам (паводле сагі пра Хёрвер) быў Рэгнвальд Стары. Спачатку Стэнкіль быў ярлам у Швецыі, а пасля смерці конунга Эймунда Старога (з дачкой якога быў жанаты) шведы абвясцілі яго конунгам. Кіраваў прыблізна да 1066 года.

Сучасныя яму крыніцы апісваюць Стэнкіля як набожнага кіраўніка, які спрыяў распаўсюджванню хрысціянства ў краіне. Быў вядомы сваім уменнем страляць з лука.

Абодва яго сына — Хальстэн і Інгэ — пасля таксама былі каралямі.