Магнус Хенрыксен
| Магнус Хенрыксен | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Эрык IX Святы | ||||||
| Пераемнік | Карл Сверкерсан | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1130[1] |
||||||
| Смерць |
1161[2][1][…] |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Эстрыдсены | ||||||
| Бацька | Henrik Skadelår[d] | ||||||
| Маці | Інгрыд Рагнвальдсдотэр | ||||||
| Жонка | Брыгіда Харальдсдоцір[3] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||

Магнус Хенрыксен (таксама вядомы як Магнус Хенрыксан) — кароль Швецыі, які кіраваў у 1160—1161 гг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Магнус Хенрыксен быў дацкім лордам, апошнім нашчадкам Стэнкіля на шведскім прастоле, яго маці Інгрыд была ўнучкай Інгэ Старэйшага. Яго бацька Хенрык Шатэлар быў датчанінам, і гэтым тлумачыцца дацкі канчатак «-сен» у яго імі.
Магнус ажаніўся са сваёй зводнай сястрой Біргідай, незаконнай дачкой Харальда IV. Ён лічыцца забойцам Сверкера I і Эрыка IX Святога. Пасля забойства апошняга ў 1160 годзе здолеў заняць прастол, аднак у бітве пры Эрэбру ў 1161 быў разбіты Карлам Сверкерсанам.
У адпаведнасці з працамі Нільса Алунда, які, у сваю чаргу, спасылаецца на Стурэ Боліна, ёсць усе падставы меркаваць, што надмагільны камень з Врэеты, які лічыцца надмагіллем караля Магнуса Нільсана, стрыечнага брата бацькі Магнуса Хенрыксена, насамрэч належыць самому Магнусу, і што яго магіла, у такім разе, павінна знаходзіцца дзесьці на тэрыторыі манастыра[4] .
Зноскі
- 1 2 Maunu Henrikinpoika // Kansallisbiografia / пад рэд. M. Klinge — Suomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Magnus Henriksson — 1917.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Nils Ahnlund i Historisk tidskrift 1945 s. 336
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Магнус Хенрыксен- Магнус Хенрыксен Архівавана 23 красавіка 2013.