Джон Уільямс (кампазітар)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Джон Уільямс
John Towner Williams
John T. Williams
John Williams
John Williams tux.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 8 лютага 1932(1932-02-08)[1][2][…] (90 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Жонка Barbara Ruick[d]
Дзеці Joseph Williams[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Гады актыўнасці 1952 — наш час
Інструменты фартэпіяна, клавесін, bass clarinet[d][4], baritone saxophone[d][4] і bass[d][4]
Жанры рытм-н-блюз[4] і рок-н-рол[5]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Аўтограф John Williams Signature.png
johnwilliams.org
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Джон Та́ўнер Уі́льямс (англ.: John Towner Williams; нар. 8 лютага 1932, Нью-Ёрк) — выбітны амерыканскі кінакампазітар і дырыжор. За сваю кар’еру Уільямс напісаў музыку да такіх вядомых кінастужак, як: «Сківіцы», «Супермен», «Іншапланецянін», «Шукальнікі страчанага каўчэга», «Спіс Шындлера», «Парк юрскага перыяду», кінаэпапеі «Зорныя войны», «Гары Потэр» і шмат якіх іншых. Таксама Уільямс стварыў музыку да чатырох Алімпіяд, мноства тэлесерыялаў і канцэртных нумароў. З 1980 года па 1993 год ён працаваў дырыжорам Бостанскага эстраднага аркестра і цяпер з’яўляецца яго заслужаным дырыжорам.

Уільямс — пяціразовы лаўрэат прэміі «Оскар» (за музыку да фільмаў «Скрыпач на даху», «Сківіцы», «Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея», «Іншапланецянін», «Спіс Шындлера»). Таксама мае 51 намінацыю, што робіць яго другім па колькасці намінацый на гэту ўзнагароду (першае месца з 59 намінацыямі займае Уолт Дысней).[6]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 John Williams American composer and conductor // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. John Williams // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. John Towner Williams // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Montreux Jazz Festival Database Праверана 24 верасня 2020.
  5. Montreux Jazz Festival Database Праверана 28 верасня 2020.
  6. Jack Shepherd. John Williams breaks his own Oscars record, picks up 51st nomination(англ.) . «The Independent» (23 студзеня 2018). Праверана 6 чэрвеня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]