Галілеевы спадарожнікі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Тры ўнутраныя Галілеевы спадарожнікі абарачаюцца ў рэзанансе 4:2:1.

Галілеевы спадарожнікі — 4 найбуйнейшыя спадарожнікі Юпітэра: Іо, Еўропа, Ганімед і Каліста (у парадку аддалення ад Юпітэра). Яны ўваходзяць у лік найбуйнейшых спадарожнікаў Сонечнай сістэмы і могуць назірацца ў невялікі тэлескоп.

Спадарожнікі былі адкрыты Галілеа Галілеем 7 студзеня 1610 года (першае назіранне) з дапамогай яго першага ў гісторыі тэлескопа. На адкрыццё спадарожнікаў прэтэндаваў таксама нямецкі астраном Сімон Марыус, які назіраў іх у 1609, але своечасова не апублікаваў дадзеныя пра гэта. Ёсць таксама некаторыя падставы меркаваць, што спадарожнікі Юпітэра былі вядомыя астраномам інкаў.

Назвы галілеевых спадарожнікаў былі прапанаваны Сімонам Марыусам у 1614, аднак на працягу доўгага часу яны практычна не выкарыстоўвалася. Галілей назваў чатыры адкрытыя ім спадарожніка «планетамі Медычы» (у гонар чатырох братоў Медычы) і прысвоіў ім парадкавыя нумары. Толькі з сярэдзіны XX стагоддзя звыклыя нам назвы сталі агульнаўжывальнымі.

Галілеевыя спадарожнікі названыя ад імя персанажаў старажытнагрэчаскай міфалогіі - палюбоўніц Зеўса (Ганімед - палюбоўнік). Марыус даў такія назвы, бо Юпітэр - аналаг Зеўса ў рымскім пантэоне.