Іосіф Вікенцьевіч Свідзінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Вікенцьевіч Свідзінскі
Дата нараджэння 14 студзеня 1918(1918-01-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лістапада 1996(1996-11-15) (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19381946
Званне старшына
Бітвы/войны Савецка-фінляндская вайна, 1939—1940, Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «За адвагу» Медаль «За адвагу»

Іосіф Вікенцьевіч Свідзі́нскі (14 студзеня 1918, Бялынічы — 15 лістапада 1996, Белаазёрск) — удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

І. В. Свідзінскі нарадзіўся ў Бялынічах (зараз гарадскі пасёлак у Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў 4 класы школы і курсы машыністаў паравозаў. Працаваў у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. У Чырвонай Арміі з 1938 года. У час Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года на Бранскім, Цэнтральным, 3-м Беларускім, 1-м Украінскім франтах.

Разведчык 177-й асобнай разведвальнай роты (163-я стралковая дывізія, 34-я армія, Паўночна-Заходні фронт) яфрэйтар І. В. Свідзінскі вызначыўся ў 1943 годзе ў час разведкі абароны праціўніка ў раёне горада Кіева. З групай байцоў выявіў агнявыя кропкі праціўніка, падарваў яго штабную машыну і здабыў важныя разведдадзеныя.

У 1946 годзе старшына І. В. Свідзінскі быў дэмабілізаваны. Жыў і працаваў у горадзе Белаазёрск (Брэсцкая вобласць Беларусі).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Ганаровы грамадзянін горада Белаазёрск з 26 чэрвеня 1988[1] г.
  • Бюст героя на яго радзіме ў гарадскім пасёлку Бялынічы[1].
  • Адна з вуліц Бялынічаў названая імем І. В. Свідзінскага[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]