Ірына Сцяпанаўна Абельская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ірына Сцяпанаўна Абельская
Дата нараджэння 6 верасня 1965(1965-09-06) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Маці Людміла Андрэеўна Пастаялка
Дзеці Мікалай Аляксандравіч Лукашэнка
Род дзейнасці урач
Навуковая сфера медыцына
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1]
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Пашаны

Іры́на Сцяпа́наўна Абе́льская (нар. 1965, Брэст, БССР) — беларуская педыятр і эндакрынолаг. Маці малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі Мікалая. Доктар медыцынскіх навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ірына Абельская паходзіць з сям’і медыкаў. Маці, Людміла Пастаялка (1941—2007), была міністрам аховы здароўя Беларусі (2002—2005)[2]. Цётка і брат Ірыны Андрэй Пастаялка — таксама ўрачы. Бацька, Сцяпан Пастаялка, у 1952 годзе быў арыштаваны разам з бацькамі і братам за дапамогу Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, асуджаны за «здраду Радзіме» і «ўдзел у арганізацыі ці падрыхтоўцы контррэвалюцыйных дзеянняў». Пасля вызвалення працаваў у «Брэстэнерга». Рэабілітаваны 29 ліпеня 1992 года рашэннем прэзідыуму Брэсцкага абласнога суда[3][4].

Ірына Абельская скончыла кафедру педыятрыі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1988) па спецыяльнасці «педыятрыя», а таксама інтэрнатуру ў 3-й дзіцячай муніцыпальнай клінічнай бальніцы Мінска.

Працавала педыятрам у мінскай 25-й дзіцячай бальніцы. У 1992—1994 — эндакрынолаг гарадской эндакрыналагічнай бальніцы і ўрач ультрагукавой дыягностыкі ў Мінскім дыягнастычным цэнтры (паводле іншых звестак, у 1990—1994 гадах працавала кансультантам-эндакрынолагам 9-й гарадской клінічнай бальніцы).

У 1994—2001 гадах — урач Рэспубліканскай бальніцы Галоўнага ўпраўлення лячэбна-прафілактычных і санаторна-курортных устаноў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, асабісты ўрач Аляксандра Лукашэнкі[5][6]. У 2001 годзе прызначаная галоўным урачом Рэспубліканскага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2004 годзе атрымала ступень кандыдата медыцынскіх навук, абараніўшы дысертацыю па тэме «Рэнтгенадыягностыка на этапах медыцынскай рэабілітацыі хворых з астэахандрозам шыйнага аддзела пазваночніка». У красавіку 2007 года адстаўленая з пасады.

У 2007—2009 гадах працавала ў аддзяленні ўльтрагукавой дыягностыкі Мінскага гарадскога дыягнастычнага цэнтра. 2 лістапада 2009 года зноў прызначаная галоўным урачом Рэспубліканскага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. У 2011 годзе ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Шыйны остэахандроз: прамянёвая візуалізацыя і тэхналогія медыцынскай рэабілітацыі пацыентаў»[2].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Падчас навучання ў Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце Ірына Пастаялка сустрэла свайго будучага мужа Яўгена Абельскага. Неўзабаве яна выйшла замуж і нарадзіла сына Дзмітрыя, аднак шлюб працягваўся нядоўга. Дзмітрый Абельскі скончыў Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і медыцынскі факультэт БДУ[удакладніць], атрымаўшы адукацыю афтальмолага, працаваў у афтальмалагічным цэнтры, у 2017 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Хірургічнае лекаванне міяпіі і міяпічнага астыгматызму метадам фемта-ЛАСІК з выкарыстаннем звестак абераметрыі», дацэнт кафедры афтальмалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі[7][8].

У 1994 годзе пасля абрання Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнтам Беларусі яго адміністрацыя пачала шукаць асабістага ўрача, пажадана жанчыну ўзростам каля 30 гадоў, разведзеную і з дзіцем. Увосені 1994 года Ірыну Абельскую залічылі ў штат Рэспубліканскай бальніцы Галоўнага ўпраўлення лячэбна-прафілактычных і санаторна-курортных устаноў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі («лячэбная камісія»). З той пары яна пастаянна суправаджала Лукашэнку, нават у міжнародных візітах.

31 жніўня 2004 года ад Аляксандра Лукашэнкі нарадзіла пазашлюбнага сына Мікалая[6][9][10][11].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн Пашаны (26 лістапада 2018)[12]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 https://news.tut.by/society/500773.html
  2. 2,0 2,1 Ирина Абельская, глава клиники, в которой обслуживаются первые лица страны, рассказала TUT.BY о том, чем отличаются VIP-пациенты, кто может пройти обследование в лечкомиссии и о том, какие фразы не произносят врачи в её присутствии, «Беларуская правда», 17.06.2016.
  3. Отца Абельской осудили на 25 лет за «антисоветскую деятельность», «Беларусский партизан».
  4. Списки жертв, Общество «Мемориал», проект «Жертвы политического террора в СССР», 2007.
  5. Кто есть кто в Республике Беларусь, 2007.
  6. 6,0 6,1 Татьяна Кирсанова Маленький принц. Lenta.ru (5 верасня 2016). Праверана 28 ліпеня 2018.
  7. Абельский Дмитрий Евгеньевич
  8. Братья встретились: Коля Лукашенко и Дмитрий Абельский вместе сходили на футбол, «Беларусский партизан», 27.06.2019.
  9. Павел Шеремет Маленький принц. Огонёк (18 мая 2009). Праверана 28 ліпеня 2018.
  10. День рождения Николая Лукашенко. Что мы знаем о сыне президента (31 жніўня 2017). Праверана 27 мая 2018.
  11. Право первой ночи. Рассказ о том, как Александр Лукашенко выбирал женщин, «Проект», 07.08.2020.
  12. Владимир Макей удостоен ордена Отечества, Ирина Абельская — ордена Почёта, 27.11.2018.]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]