Ігар Барысавіч Зелянкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з І. Б. Зелянкевіч)
Ігар Барысавіч Зелянкевіч
3-і міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[d]
7 лютага 1997 — 1 кастрычніка 2001
Папярэднік Інэса Міхайлаўна Драбышэўская
Пераемнік Уладзіслаў Аляксеевіч Астапенка

Нараджэнне 1952
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат сацыялагічных навук
Месца працы

І́гар Бары́савіч Зелянке́віч (нар. 1952, Мінск, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр аховы здароўя Беларусі з 1997 па 2001 гады.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1952 годзе у г. Мінску.

У 1976 годзе скончыў Мінскі медінстытут.

У 1976—1977 гадах — урач-інтэрн 4-й Мінскай гарадской клінічнай бальніцы, у 1977—1978 гадах — урач-уролаг гэтай бальніцы.

У 1978—1980 гадах — урач воінскай часці № 2133 у г. Кінгісеп Эстонскай ССР.

У 1980 годзе вярнуўся ў Мінск і працаваў у Мінскай гарадской клінічнай бальніцы спачатку на пасадзе ўрача-уролага, а затым (1984—1986) — намеснік галоўнага ўрача.

У 1986—1990 гадах загадваў аддзелам, з’яўляўся начальнікам упраўлення аховы здароўя ў Мінскім выканаўчым камітэце.

У 1990—1996 гадах займаў пасады намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, старшыні Камітэта аховы здароўя і сацыяльнай абароны насельніцтва г. Мінска.

У перыяд з 1996 па 1997 гады — намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

У 1997[2]—2001[3] гадах — Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

У цяперашні час працуе ў Выканаўчым Камітэце СНД намеснікам начальніка аддзела аналітыкі; займаецца грамадскай і педагагічнай дзейнасцю.

Дзейнасць на пасадзе міністра[правіць | правіць зыходнік]

У гады працы І. Зелянкевіча канцэптуальна замацаваны прафілактычны кірунак развіцця айчыннай аховы здароўя, а прыярытэтам стала першасная меддапамога. У гэтых мэтах вызначаны статус урача агульнай практыкі, адкрыты кафедры і клінічная ардынатура падрыхтоўкі ўрача агульнай практыкі. У сувязі з канцэнтрацыяй спецыялістаў у сталіцы ў 2000—2001 гадах прынята рашэнне аб правядзенні рэструктурызацыі вышэйшай медадукацыі: адкрыты факультэты — стаматалогіі ў Віцебскім, медыка-прафілактычны ў Гомельскім дзяржмедуніверсітэтах.

Падрыхтавана галіновая праграма развіцця сястрынскай службы. Важнай падзеяй стала адкрыццё сучаснага дзіцячага анкагематалагічнага цэнтра, пачаты эксперымент па змене фінансавання на аднаго жыхара. У 1998—2000 г.адах выконваліся 10 навукова-тэхнічных дзяржпраграм па ахове здароўя.[4]

Кандыдат сацыялагічных навук. Тэма дысертацыі — «Сацыяльныя рэсурсы здароўя ў сістэме павышэння якасці жыцця насельніцтва як аб’ект сацыяльнага кіравання: На матэрыялах Рэспублікі Беларусь»[5]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]