Іван Анісімавіч Інсараў
Іван Анісімавіч Інсараў | |
---|---|
![]() | |
|
|
Нараджэнне |
8 лютага 1903[1] |
Смерць |
16 лютага 1983 (80 гадоў) |
Партыя | |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук |
Дзейнасць | урач, міністр аховы здароўя, медыцынскі адміністратар |
Узнагароды |
Іван Анісімавіч Інса́раў[2] (8 лютага 1903 — 16 лютага 1983) — савецкі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч, беларускі медык і арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1964). Кандыдат медыцынскіх навук, прафесар (1964)[3].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1903 годзе ў вёсцы Селішча Слуцкага павета Мінскай губерні. Скончыў медыцынскі факультэт БДУ ў 1927 годзе[3].
З 1929 года — на гаспадарчай, грамадскай і палітычнай працы. У 1929—1946 гадах — загадчык сельскім урачэбным участкам ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці, урач паліклінікі № 1 горада Барысава, неўрапатолаг 1-й Савецкай бальніцы Барысава, ардынатар, загадчык стацыянарам Беларускага навукова-даследчага інстытута фізіятэрапіі, артапедыі і неўралогіі, загадчык аддзела аховы здароўя Мінскага аблвыканкама (1941)[3].
У гады Вялікай Айчыннай вайны — памочнік начальніка і начальнік эвакашпіталя, у 1943—1945 гадах працаваў начальнікам санітарнага аддзела Беларускага штаба партызанскага руху[4]. Пасля вайны намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама (1944—1945), дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (1945), міністр аховы здароўя БССР (1948—66)[3].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя працы прысвечаны шырокаму колу праблем арганізацыі аховы здароўя і здароўя насельніцтва, партызанскай медыцыне[3]. Аўтар 80 навуковых прац[4].
Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Галоўны рэдактар часопіса «Здравоохранение Белоруссии» (1967—1979)[3].
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 3-га, 4-га, 5-га, 6-га, 7-га скліканняў. Член ЦК КПБ (1952—1956, 1960—1971)[5]. Дэлегат XXII з’езда КПСС[3].
Зноскі
- ↑ http://nasledie-sluck.by/ru/people/2106/
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 26 января 110 лет со дня рождения Ивана Анисимовича Инсарова (руск.)
- ↑ 4,0 4,1 И. В. Пантюк. Комиссары и министры здравоохранения Беларуси: историко-биографические сведения
- ↑ Інсараў Іван Анісімавіч Наследие слуцкого края
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Организаторы здравоохранения Республики Беларусь / Белорус. ассоц. социалгигиенистов и организаторов здравоохранения; ред. М. З. Ивашкевич, И. В. Манулик. — Минск: Тип. «Победа», 2002. — С. 13—14. (руск.)
- Иван Анисимович Инсаров (к 100-летию со дня рождения) // Здравоохранение. — 2003. — № 2. — С. 59—60. (руск.)
- Інсараў Іван Анісімавіч. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 262. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
- Здравоохранение Беларуси : знаменательные и юбилейные даты, 2008 год. — Минск, 2008. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Инсаров Иван Анисимович // Виртуальный музей Слонимского государственного медицинского колледжа (руск.)
- Партизанская медслужба Архівавана 14 студзеня 2019. (руск.) // Газета «Медицинский вестник»
- Нарадзіліся 8 лютага
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
- Памерлі 16 лютага
- Памерлі ў 1983 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Члены КПСС
- Выпускнікі медыцынскага факультэта БДУ
- Кандыдаты медыцынскіх навук
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны»
- Асобы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
- Постаці беларускай аховы здароўя
- Медыкі Беларусі
- Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Міністры аховы здароўя БССР
- Дэлегаты XXII з’езда КПСС
- Члены ЦК КПБ