Аляксандр Валер’евіч Хаджаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Валер’евіч Хаджаеў
міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[d]
з 25 студзеня 2024
Папярэднік Дзмітрый Леанідавіч Піневіч

Нараджэнне 1980
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук
Навуковае званне
Дзейнасць урач, дзяржаўны дзеяч

Алякса́ндр Вале́р’евіч Хаджа́еў (руск.: Александр Валерьевич Ходжаев; нар. 1980, Лепель, Віцебская вобласць) — беларускі ўрач-псіхіятр. Кандыдат медыцынскіх навук (2014), дацэнт[1]. Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (з 2024).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Лепелі. Бацька — Валерый Асімавіч Хаджаеў, працаваў першым намеснікам Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2010[2] — 2011), затым узначальваў Себежскую раённую бальніцу (Расія), а з 2017 года ўзначальвае ТАА «Пскоў Фарма»[3].

У 2004 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, у 2008 і 2012 гадах — Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі. Мае спецыяльнасці «Лячэбна-прафілактычная справа», «Псіхатэрапія» і «Арганізацыя аховы здароўя».

Пачынаў працоўную дзейнасць з пасады ўрача-стажора ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава. У 2005—2008 гадах там жа працаваў урачом-патолагаанатамам. У 2008—2011 гадах — аспірант па спецыяльнасці «Псіхіятрыя» ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. У 2011—2012 гадах — вядучы лабарант, у 2012—2015 гадах — асістэнт, у 2015—2018 гадах — дацэнт кафедры псіхатэрапіі і медыцынскай псіхалогіі БелМАПА. У 2014 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Індывідуалізацыя псіхатэрапеўтычнай карэкцыі псіхапаталагічных праяў у цяжарных жанчын з паталагічным прэлімінарным перыядам»[4].

У 2018—2020 гадах — галоўны спецыяліст упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі, экспертызы, зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У 2020—2021 — галоўны спецыяліст упраўлення спецыялізаванай медыцынскай дапамогі галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

З 18 мая 2021 года[5] па 25 студзеня 2024 года — дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя. Адначасова быў галоўным пазаштатным псіхіятрам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[6].

25 студзеня 2024 года прызначаны Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[7].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Распространенность депрессивных расстройств и качество жизни, связанное со здоровьем, у взрослого населения Республики Беларусь (по данным клинико-эпидемиологического исследования 2020—2022 годов) // Вопросы организации и информатизации здравоохранения. № 4 2022 °C. 65
  2. Лукашенко дал согласие на назначение первых замминистров культуры, по налогам и сборам, здравоохранения, транспорта и коммуникаций
  3. Инвестор из Великобритании намерен построить в «Моглино» завод по производству препаратов для лечения онкологии(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2020. Праверана 26 студзеня 2024.
  4. Ходжаев, Александр Валерьевич. Индивидуализация психотерапевтической коррекции психопатологических проявлений у беременных женщин с патологическим прелиминарным периодом. dep.nlb.by (25 красавіка 2014). Праверана 25 студзеня 2024.
  5. Новые назначения в двух РНПЦ (руск.)(недаступная спасылка). minzdrav.gov.by. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2024. Праверана 25 студзеня 2024.
  6. Медианорма (руск.). medianorma.by. Праверана 25 студзеня 2024.
  7. Лукашэнка прызначыў новага міністра аховы здароўя