Васіль Сцяпанавіч Казакоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Сцяпанавіч Казакоў
сцяг
1-ы Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
17 ліпеня 1990 — 24 кастрычніка 1994
Прэм’ер-міністр: Вячаслаў Кебіч
Папярэднік: пасада створана
Пераемнік: Інэса Драбышэўская
 
Адукацыя:
Дзейнасць: дзяржаўны дзеяч
Нараджэнне: 4 сакавіка 1935(1935-03-04)
Смерць: 9 верасня 2018(2018-09-09) (83 гады)
Пахаванне:

Васі́ль Сцяпа́навіч Казако́ў (4 сакавіка 1935, в. Усушак Чавускага раёна Магілёўскай вобласці9 верасня 2018[1]) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы міністр аховы здароўя незалежнай Беларусі з 1990 па 1994 год.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 4 сакавіка 1935 года ў в. Усушак Чавускагаі раёна Магілёўскай вобласці. У 1959 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

Пасля заканчэння Мінскага медінстытута вярнуўся ў родны рэгіён, дзе прайшоў усе прыступкі службовай лесвіцы — ад радавога ўрача да кіраўніка абласнога звяна. Чатыры гады працаваў тэрапеўтам Хоцімскай райбальніцы, яшчэ пяць гадоў — намеснікам галоўнага ўрача.

З 1965 па 1972 гады — узначальваў Касцюковіцкую райбальніцу. У 1972 яму прапанавалі пасаду намесніка загадчыка аддзела аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама, а затым 9 гадоў ён кіраваў гэтым аддзелам.

У 19871990 — намеснік міністра аховы здароўя БССР.

У 1990[2]1994[3] гг. — Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

З 1994 года — галоўны ўрач санаторыя-прафілакторыя «Свiтанак».

Пад рэдакцыяй В. Казакова выдадзены «Даведнік лекара агульнай практыкі» ў 2 тамах. Ён — аўтар шэрага прац пра захворванні дзяцей у Беларусі пасля аварыі на ЧАЭС.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі