Павел Паўлавіч Бурачэўскі
Павел Паўлавіч Бурачэўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іван Захаравіч Сурта | ||||||
Пераемнік | Кузьма Венедыктавіч Кісялёў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 верасня (2 кастрычніка) 1898 |
||||||
Смерць |
24 лістапада 1937 (39 гадоў) |
||||||
Месца працы | |||||||
Бітвы |
Павел Паўлавіч Бурачэўскі (20.9(2.10).1898, в. Даманава, Вілейскі павет Віленская губерня, цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць — 24.11.1937, Мінск, НКУС), дзяржаўны дзеяч БССР, муж Ксеніі Бурачэўскай і бацька Тамары Бурачэўскай[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З беларускай сялянскай сям’і. Працоўную дзейнасць пачаў у 13 гадоў. Летам пасвіў жывёлу, а зімой працаваў на чыгунцы і лесараспрацоўках. У 1915 апынуўся ў Петраградзе. Працаваў на чыгуначным вакзале, вечарамі на працягу 2,5 гадоў вучыўся на агульнаадукацыйных курсах. У 1916—17 удзельнічаў у забастоўках, дэманстрацыях, ліпеньскіх і кастрычніцкіх падзеях 1917, выконваў даручэнні бальшавіцкай партыі[1].
Са снежня 1917 справавод у Петраградскім камісарыяце па ліквідацыі судовых органаў, затым у натарыяльным архіве Петраградскага акруговага суда[1].
З лістапада 1918 на Заходнім фронце. Пасля адступлення войск Кайзераўскай Германіі інструктар-арганізатар па аднаўленні савецкай улады ў Полацкім, Ашмянскім і Вілейскім паветах[1].
З мая 1919 у палітаддзеле 16-й арміі. Удзельнічаў у баях супраць палякаў, быў захоплены ў палон. Легіянеры прыгаварылі Бурачэўскага да расстрэлу, але яму пашчасціла ўцячы. Устанавіў сувязі з агентурным аддзелам Палітупраўлення Заходняга фронта. У красавіку 1920 у партызанскім атрадзе, які дзейнічаў супраць польскіх захопнікаў, затым на падпольнай рабоце за лініяй фронту, на акупаванай тэрыторыі[1].
З верасня 1920 на партыйнай і савецкай рабоце ў Ігуменскім павеце (цяпер Чэрвеньскі раён), у кааператыўных органах у Пухавічах і Мар’інай Горцы. У сакавіку 1924 у Полацкім акруговым спажыўсаюзе, затым старшыня Барысаўскага акрспажыўсаюза, у Белкаапсаюзе ў Мінску, у спажывецкай кааперацыі ў Оршы і Магілёве. З 1932 у ЦК КП(б)Б, загадчык сектара (аддзела) рабочага забеспячэння. З 1933 у Дрысе сакратар райкама партыі, з лютага 1935 першы сакратар Дрысенскага РК КП(б)Б. У тым жа годзе пераведзены ў ЦК Кампартыі Беларусі і прызначаны загадчыкам аддзела савецкага гандлю[1].
З лютага 1936 наркам аховы здароўя БССР[1].
Арышт
[правіць | правіць зыходнік]Арыштаваны 26.7.1937. У сувязі з арыштам выключаны з ЦК КП(б) Беларусі і з партыі. 24.11.1937 тройкай НКВД асуджаны «як член права-трацкісцкай тэрарыстычнай арганізацыі, які праводзіў шкодніцкую работу ў наркамаце аховы здароўя БССР» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 6.4.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Б. № 10727-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- Народныя камісары аховы здароўя БССР
- Нарадзіліся 2 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
- Памерлі 24 лістапада
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Постаці беларускай аховы здароўя
- Дзяржаўныя дзеячы БССР