Валерый Анатольевіч Малашка
Валерый Малашка | ||
| ||
---|---|---|
15 снежня 2016 — 27 студзеня 2017 | ||
Прэм’ер-міністр | Андрэй Кабякоў | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Марыяна Шчоткіна | |
Пераемнік | Ірына Касцевіч | |
| ||
27 студзеня 2017 — 11 чэрвеня 2019 | ||
Прэм’ер-міністр | Андрэй Кабякоў Сяргей Румас | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Васіль Жарко | |
Пераемнік | Уладзімір Каранік | |
Адукацыя | ||
Нараджэнне | 30 лістапада 1966 (54 гады) | |
Маці | Эмілія Аляксандраўна Малашка | |
Дзеці | Антон Малашка | |
Узнагароды |
Валерый Анатольевіч Малашка (нар. 1966 г., Гродна) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр працы і сацыяльнай абароны (15 снежня 2016 — 27 студзеня 2017), Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (27 студзеня 2017 — 11 чэрвеня 2019).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1966 годзе ў Гродне. У 1989 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (па спецыяльнасці «педыятрыя», а ў 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце (па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай»).
З 1989 года працаваў доктарам-інтэрнам па анестэзіялогіі і рэаніматалогіі Магілёўскай абласной бальніцы, з 1990 па 1993 год — доктарам-анестэзіёлагам-рэаніматолагам Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. З 1993 па 1997 год — намеснік галоўнага ўрача па лячэбных пытаннях Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. У 1997—2004 гадах займаў пасаду галоўнага доктара Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы.
З 2004 года быў першым намеснікам начальніка ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама. З 2005 па 2009 год — начальнік упраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама. Намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама стаў у студзені 2009 года.
З 15 снежня 2016 года па 27 студзеня 2017 года быў Міністрам працы і сацыяльнай абароны, а 27 студзеня 2017 года прызначаны Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
25 чэрвеня 2018 года старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Валерый Вакульчык паведаміў аб выкрыцці маштабнай карупцыйнай схемы ў сферы аховы здароўя і заключэнні пад варту, а таксама прымяненні іншых мераў стрымання ў дачыненні да 33 службовых асоб, у тым ліку і намесніка Міністра аховы здароўя, некалькіх галоўных доктараў бальніц[1]. Нягледзячы на карупцыйны скандал, Валерый Малашка быў звольнены з пасады Міністра аховы здароўя толькі 11 чэрвеня 2019. Затым прызначаны намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама[2].
Удастоены Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2020)[3].
Зноскі
- ↑ Міністр аховы здароўя пакуль не каментуе карупцыйны скандал
- ↑ Прыняцце кадравых рашэнняў (бел.) . Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 27 жніўня 2019.
- ↑ Дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоены 90 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Министр здравоохранения Республики Беларусь(руск.)
- Пяць фактаў пра доктара Валерыя Малашку, які нечакана стаў міністрам аховы здароўя
- Выпускнікі БДМУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся 30 лістапада
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Міністры аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Міністры працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
- Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання
- Намеснікі старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
- Постаці беларускай аховы здароўя