Ірына Міхайлаўна Котава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з І. М. Котава)
Ірына Міхайлаўна Котава
Фатаграфія
Дата нараджэння 17 лістапада 1976(1976-11-17) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка
Вучоба
Сайт artirina.odexpo.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ірына Міхайлаўна Котава (17 лістапада 1976, Мінск, фр.: Irina Kotova) — беларускі і французскі мастак, графік, жывапісец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Мінску 17 лістапада 1976 года.

Персанальныя выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

Выстаўка-дуэт[правіць | правіць зыходнік]

  • 2013-2014: галерэя Рускі Свет у Парыжы, «Крылы Раства»[11], сумесна з Маргарытай Котавай.

Супольныя выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1991 выстаўка ў «Кінацэнтры на Краснай Прэсне», Масква, Расія
  • 1995/1996 Міжнародная выстаўка, арганізаваная Канадскім фондам дапамогі ахвярам Чарнобыля, la Maison du Citoyen, Хал (Квебек), Канада
  • 2000 Рэспубліканская выстаўка «Мастак і кніга», Палац мастацтваў у Мінску, Беларусь
  • 2000 сімпозіум па малюнку «2000' Студыюм», Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Мінск
  • 2003 Міжнародная выстаўка «Alberobello Arte editione 2003», Альберабела, Італія
  • 2003 3-ці Міжнародны мастацкі салон, Сартрувіль, Францыя
  • 2004 4-ы Міжнародны мастацкі салон, Сартрувіль, Францыя
  • 2006 5-ы Міжнародны мастацкі салон, Сартрувіль, Францыя
  • 2006 Пасольства Рэспублікі Беларусь у Францыі, Парыж
  • 2006 Рэспубліканская маладзёжная выстаўка, Палац мастацтваў у Мінску, Беларусь
  • 2009 Міжнародная выстаўка, галерэя Палаца Рэспублікі ў Мінску, Беларусь
  • 2011 Нацыянальная бібліятэка Беларусі[12][13] ў Мінску
  • 2013 Міжнародная выстаўка «Сардэчна запрашаем у Цэнтральную і Усходнюю Еўропу. Без клішэ» у мастацкай галерэі «D.E.V.E. Gallery» у Бругэ, Бельгія[14]
  • 2018 выстаўка выкладчыкаў мастацкіх майстэрняў г. Круасі-сюр-Сэн, Францыя
  • 2018 выстаўка мастакоў беларускай дыяспары ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь, Парыж[15]
  • 2019 выстаўка выкладчыкаў мастацкіх майстэрняў г. Круасі-сюр-Сэн, Францыя

Дні адчыненых дзвярэй майстэрняў мастакоў[правіць | правіць зыходнік]

  • 2016 Дні адчыненых дзвярэй майстэрняў мастакоў г. Круасі-сюр-Сэн, Францыя
  • 2017 Дні адчыненых дзвярэй майстэрняў мастакоў г. Круасі-сюр-Сэн, Францыя
  • 2018 Дні адчыненых дзвярэй майстэрняў мастакоў г. Круасі-сюр-Сэн, Францыя[16]
  • 2019 Дні адчыненых дзвярэй майстэрняў мастакоў г. Круасі-сюр-Сэн, Францыя

Перформанс Вечнасць імгнення[правіць | правіць зыходнік]

10 студзеня 2014 года ў канцэртнай зале Яна ХХІІІ ў Парыжы адбыўся інтэрактыўны літаратурна-музычна-мастацкі перформанс «Вечнасць імгнення», створаны сумесна з французскім пісьменнікам Крыстофам Левалуа і французскім піяністам і кампазітарам беларускага паходжання Кірылам Заборавым.[17][18].

Кніжныя ілюстрацыі[правіць | правіць зыходнік]

Ірына Котава праілюстравала[19] новы англамоўны варыянт кнігі[20] Гутарка прападобнага Серафіма Сароўскага з М. Матавілавым, апублікаваны ў 2010 годзе ў Лондане[21][22].

Прэзентацыі, рэпартажы, дакументальны фільм[правіць | правіць зыходнік]

  • 2014 1 сакавіка ў эфір тэлеканала Беларусь 1 выйшла праграма Існасць[28], прысвечаная творчасці беларускай мастачкі Ірыны Котавай[29].

Выданне[правіць | правіць зыходнік]

  • 2010 Альбом твораў Ірыны Котавай Уяўны Парыж (фр.: Paris imaginaire, руск.: Воображаемый Париж)[30] на трох мовах (французскай, беларускай і рускай) быў падрыхтаваны і выдадзены сумесна з французскім пісьменнікам Крыстoфам Левалуа пры ўдзеле Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Францыі і Пасольства Францыі ў Беларусі, а таксама Беларускага саюза мастакоў (Минск Архівавана 24 сакавіка 2012.)[31].

Стыль[правіць | правіць зыходнік]

Яўген Шунейка — кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт БДАМ, адзначае лаканічны артыстызм выяўленчай мовы Ірыны Котавай. Асабліва ён вылучае серыю парыжскіх твораў беларускай мастачкі: «Яна [Ірына Котава] не займаецца дакументальнай канстатацыяй таго ці іншага ўбачанага ёй матыва, а перадае яго выразную вобразную адметнасць, шматасацыятыўнасць. У гэтым сэнсе яе творы ўспрымаюцца як жывы працяг выдатных традыцый дэмакратычнага французскага мастацтва ХІХ — першай паловы ХХ ст., звязаных з незабыўнай творчасцю імпрэсіяністаў, постімпрэсіяністаў, сімвалістаў, экспрэсіяністаў, сярод якіх — К. Мане, К. Пісаро, В.Ван Гог, П. Банар, А. Марке, М. Утрыло, М. Шагал, Х.Суцін, M.Кікоін і інш. Яе жывыя і выразныя творы, выкананыя на адным дыханні, ужо знайшлі шырокае прызнанне сярод парыжскіх знаўцаў і калекцыянераў сучаснага мастацтва.»[2][32]

Зноскі

  1. http://www.artmuseum.by/by/news/2010/Іryina-kotava.-shpaczyir-pa-paryizhyi Архівавана 25 жніўня 2011.
  2. а б http://belam.by.com/page.353.aspx(недаступная спасылка)
  3. Выстаўка беларускай мастачкі Ірыны Котавай «Уяўны Парыж» Архівавана 27 мая 2012.
  4. О вечере белорусской культуры в Париже Архівавана 21 кастрычніка 2012.
  5. В рамках IV Славянского Форума Искусств «Золотой Витязь» состоится выставка Ирины Котовой в Париже
  6. Репортаж телеканала Союз
  7. [1] Архівавана 30 мая 2016.
  8. [2]
  9. Aдкрыццё выставы жывапісу беларускай мастачкі Ірыны Котавай, якая пражывае ў Францыі, прысвечанай Нясвіжскаму замку
  10. Об инаугурации Почетного вице-консульства Беларуси в г.Биаррице (Франция)
  11. Выставка «Крылья Рождества» в Париже Архівавана 6 красавіка 2015.
  12. Выставка «Возвращение к романтизму» познакомит с работами белорусских последователей французской школы. 21.by
  13. Рэпартаж з адкрыцця выстаўкі: http://www.nlb.by/portal/page/portal/index/detailed_news?param0=34972&lang=be&rubricId=896&month=04&year=2011&day=1 Архівавана 11 студзеня 2012.
  14. http://belgium.mfa.gov.by/ru/embassy/news/d1ab082ab3d85fb6.html
  15. Аб сустрэчы Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Францыі
  16. План майстэрняў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2018. Праверана 12 лістапада 2018.
  17. Афіша , В Париже прошел перформанс с участием белорусской художницы
  18. Видео перформанса «Вечность мгновение» на Youtube с русскими субтитрами. Агенство БелаПАН Архівавана 17 мая 2014.
  19. Orthodoxie: Une publication anglaise des conversations de saint Séraphin de Sarov avec Motovilov Архівавана 24 сакавіка 2012.
  20. Уступнае слова да выдання было падрыхтавана Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, а прадмова — архіепіскапам Кентэрберыйскім Роўэнам Вільямсам.
  21. Англоязычный вариант книги «Беседа преподобного С.Саровского с Н.Мотовиловым» иллюстрирован белорусской художницей | Культура |Новости культуры | БЕЛТА
  22. Saints Alive — Shop — Books — Triumphs of the Spirit in Russia
  23. Orthodoxie: A l'Institut national d'histoire de l'art Архівавана 24 сакавіка 2012.
  24. Белтэлерадыёкампанія(недаступная спасылка), на сайце Youtube.
  25. Глядзець урыўкі з фільма: на сайце Youtube
  26. http://news.tut.by/culture/276212.html Архівавана 1 сакавіка 2012.
  27. Названы лауреаты XXI Международного кинофорума «Золотой Витязь» Архівавана 5 верасня 2012.
  28. Праграма «Існасць».Творчасць і духоўнасць(недаступная спасылка)
  29. Первый весенний выпуск программы «Існасць» посвящён творчеству белорусской художницы Ирины Котовой
  30. Выданне альбома Уяўны Парыж было прымеркавана да адкрыцця выстаўкі Ірыны Котавай у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь
  31. Каталог ЦНБ НАН Беларуси Архівавана 27 сакавіка 2022.
  32. Тэкст артыкула Яўгена Шунейкі на беларускай мове

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]