Абарона Брэсцкай крэпасці (1941)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абарона Брэсцкай крэпасці
Асноўны канфлікт: Аперацыя «Барбароса»
Дата 22 чэрвеня29 чэрвеня (23 ліпеня?), 1941
Месца Брэсцкая крэпасць, Беларуская ССР
Вынік Узяцце крэпасці
Праціўнікі
Сцяг СССР СССР Сцяг Нацысцкай Германіі Германія
Камандуючыя
Сцяг СССР маёр Пётр Гаўрылаў,
Сцяг СССР капітан Іван Зубачоў,
Сцяг СССР палкавы камісар Яфім Фамін
Сцяг Нацысцкай Германіі генерал-лейтэнант Фрыц Шліпер
Сілы бакоў
на пачатак штурму:
9000—11 000
на пачатак штурму:
17 000
Страты
2000 забітых,
7000 палонных, у тым ліку 100 афіцэраў
467 забітых
звыш 1000 параненых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абарона Брэсцкай крэпасці — абарона Брэсцкай крэпасці савецкімі войскамі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны22 чэрвеня 1941), стала ўзорам стойкасці і мужнасці.

На працягу тыдня гарнізон крэпасці стрымліваў націск 45-й нямецкай пяхотнай дывізіі, якую падтрымлівалі артылерыя і авіяцыя. Пасля агульнага штурму 29-30 чэрвеня немцам удалося авалодаць галоўнымі ўмацаваннямі. Пасля гэтага абаронцы крэпасці працягвалі змагацца на асобных участках ва ўмовах недахопу вады, харчавання, баепрыпасаў і медыкаментаў.

Пачатковая дыспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Напярэдадні вайны ў крэпасці дыслацыраваліся часці 6-й і 42-й стралковых дывізій 4-й арміі, падраздзяленні 17-га Брэсцкага пагранатрада, 33-га асобнага інжынернага палка, частка 132-га батальёна войск НКУС, штабы часцей. Некаторыя часці або іх падраздзяленні знаходзіліся ў лагерах, на палігонах, на будаўніцтве ўмацаванага раёна. На час пачатку штурму ў крэпасці было ад 7 да 8 тыс. савецкіх воінаў, жыло 300 сем'яў ваеннаслужачых.

Як заўважыў нямецкі гісторык Крысціян Ганцэр, такая колькасць людзей у крэпасці спарадзіла праблему, як іх адтуль вывесці. Браму яе будавалі так, каб туды ніхто не мог трапіць, каб можна было добра бараніцца. Не было прадугледжана, каб прапускаць праз гэтую браму хутка і шмат людзей. Калі ж пачаўся артылерыйскі ўдар, многія савецкія салдаты і камандзіры спрабавалі пакінуць крэпасць і проста затрымаліся ў гэтай браме. Фартэцыя ператварылася ў каменную пастку для салдатаў Чырвонай Арміі[1].

Штурмавала крэпасць нямецкія 45-я пяхотная дывізія (каля 17 тыс. салдат і афіцэраў) ва ўзаемадзеянні з 31-й і 34-й пяхотнымі дывізіямі 12-га армейскага корпуса 4-й арміі, а таксама 2 танкавымі дывізіямі 2-й танкавай групы Гудэрыяна пры падтрымцы авіяцыі і часцей узмацнення, якія мелі на ўзбраенні цяжкія артылерыйскія сістэмы. Паводле плана нямецкага камандавання авалодаць крэпасцю неабходна было да 12 гадзін дня 22.6.1941.

Абарона[правіць | правіць зыходнік]

22 чэрвеня[правіць | правіць зыходнік]

У першыя гадзіны вайны Брэст і крэпасць былі падвергнуты масіраванаму артабстрэлу і авіябамбардзіроўцы. У выніку большасць складоў, іншых ваенных аб'ектаў, водаправод былі разбураны, перарвана сувязь; значная частка байцоў і камандзіраў выведзены са строю, гарнізон крэпасці расчлянёны на асобныя групы. Цяжкія баі разгарнуліся на граніцы, у горадзе і крэпасці.

Праціўнік ставіў за мэту, выкарыстаўшы раптоўнасць нападу, захапіць Цытадэль Брэсцкай крэпасці, потым іншыя ўмацаванні і прымусіць савецкі гарнізон да капітуляцыі. Перадавыя часці 45-й нямецкай дывізіі спрабавалі з ходу авалодаць крэпасцю. Упартае супраціўленне савецкіх воінаў і пагранічнікаў дало магчымасць раніцай 22 чэрвеня выйсці з крэпасці прыблізна палавіне асабовага складу ў раёны сканцэнтравання сваіх часцей, эвакуіраваць першых параненых. У крэпасці засталося 3,5-4 тыс. савецкіх воінаў.

Цярэспальская брама

У першы дзень баёў да 9 гадзін раніцы крэпасць была абкружана. Штурмавыя групы праз Цярэспальскае ўмацаванне і мост каля Цярэспальскіх варот прарваліся ў Цытадэль, захапілі будынак палкавога клуба (там пакінулі карэкціроўшчыкаў артылерыйскага агню). Адначасова развівалася наступленне ў напрамку Холмскіх і Брэсцкіх варот, каб злучыцца з групамі, што наступалі з боку Валынскага і Кобрынскага ўмацаванняў. На працягу першага дня абаронцамі адбіта 8 жорсткіх атак пяхоты, вораг выбіты з Цытадэлі; толькі нешматлікія нямецкія аўтаматчыкі ўкрыліся ў будынках клуба і сталоўкі начсаставу (на другі дзень былі знішчаны), якія потым не раз пераходзілі з рук у рукі. Праціўнік захапіў некалькі казематаў апусцелых казармаў 132-га батальёна. Амаль адначасова баі разгарнуліся на тэрыторыі ўсіх умацаванняў. Абаронцаў узначалілі камандзіры і палітработнікі, у асобных выпадках — радавыя байцы.

23—30 чэрвеня[правіць | правіць зыходнік]

«Абаронцы Брэсцкай крэпасці». І. Ахрэмчык, 1957—1958. НММРБ

Баі ў крэпасці прынялі зацяжны характар. На тэрыторыі Цярэспальскага ўмацавання пагранічнікі ачысцілі ад праціўніка большую частку ўмацаванняў, аднак з-за недахопу боепрыпасаў і вялікіх страт утрымаць яе не маглі. У ноч на 25 і 30 чэрвеня яны групамі фарсіравалі Заходні Буг і далучыліся да абаронцаў Цытадэлі і Кобрынскага ўмацавання. На Валынскім умацаванні камандзіры арганізавалі абарону ў межах шпіталя, на астатняй тэрыторыі яна мела ачаговы характар і працягвалася да канца тыдня; некаторыя байцы ўліліся ў рады абаронцаў Цытадэлі, нямногія прабіліся з акружэння.

У Цытадэлі — самым буйным вузле абароны — да канца дня 22 чэрвеня вызначыліся асобныя ўчасткі абароны: у раёне Цярэспальскіх варот, у паўночнай частцы абарончай казармы, каля Брэсцкіх варот, у казарме 33-га асобнага інжынернага палка, у раёне Белага палаца, у раёне размяшчэння 84-га стралковага палка, будынку інжынернага ўпраўлення. 24 чэрвеня на нарадзе камандзіраў і палітработнікаў было вырашана стварыць зводную баявую групу. Паводле загаду № 1 камандзірам групы прызначаны капітан І. Зубачоў, яго намеснікам — палкавы камісар Я. Фамін. Практычна яны змаглі ўзначаліць абарону толькі ў Цытадэлі. Паводле рашэння камандавання былі зроблены спробы прарваць кальцо акружэння, аднак беспаспяхова.

Кобрынскае ўмацаванне

На Кобрынскім умацаванні ў раёне Заходняга фронту і дамоў начсаставу абарона працягвалася 3 дні. У раёне Усходніх варот амаль 2 тыдні змагаліся байцы 98-га асобнага процітанкавага артылерыйскага дывізіёна. У паўночнай частцы галоўнага вала і ў раёне Паўночных варот 2 дні стрымлівалі ворага савецкія воіны, а потым адышлі ва Усходні рэдзюіт (форт), дзе абарону трымалі байцы 393-га асобнага зенітна-артылерыйскага дывізіёна, 333-га стралковага палка, воіны іншых часцей (каля 400 байцоў і камандзіраў) пад кіраўніцтвам маёра П. Гаўрылава.

У поўным акружэнні, пры нястачы вады, прадуктаў, боепрыпасаў і медыкаментаў гарнізон змагаўся, адбіваючы па 6-8 атак за дзень. Разам з байцамі былі жанчыны і дзеці.

Да канца чэрвеня гітлераўцамі захоплена большая частка тэрыторыі крэпасці. 29 і 30 чэрвеня вёўся бесперапынны 2-сутачны штурм з выкарыстаннем 500- і 1800-кілаграмовых авіябомбаў. У выніку кровапралітных баёў і вялікіх страт абарона распалася на шэраг ізаляваных ачагоў супраціўлення.

Ліпень[правіць | правіць зыходнік]

Да 12 ліпеня ва Усходнім форце вяла баі група савецкіх байцоў. Пазней, вырваўшыся з форта, яна змагалася ў капаніры за знешнім валам умацавання. Цяжка параненыя П. Гаўрылаў і зампалітрука Р. Дзеравянка трапілі ў палон 23 ліпеня. Савецкія воіны працягвалі змагацца і пасля 20 ліпеня. Пра апошнія дні барацьбы вядома мала. Да гэтых дзён адносяцца надпісы, што пакінулі на сценах крэпасці яе абаронцы: «Памром, але з крэпасці не пойдзем», «Я паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма. 20.VII.41 г.».

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльны комплекс Брэсцкая крэпасць-герой, галоўны ўваход

Удзельнікі абароны ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, званне Героя Савецкага Саюза прысвоена П. Гаўрылаву і начальніку 9-й пагранзаставы А. Кіжаватаву. 8.5.1965 крэпасці прысвоена ганаровае званне «Крэпасць-герой» з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка». На тэрыторыі крэпасці створаны Музей Брэсцкай крэпасці-героя, адкрыты мемарыяльны комплекс Брэсцкая крэпасць-герой; адна з вуліц горада названа вуліцай Герояў абароны Брэсцкай крэпасці.

Апошні ўдзельнік абароны[правіць | правіць зыходнік]

У рамане Барыса Васільева «У спісах не значыўся», гаворыцца пра апошняга вядомага абаронцы крэпасці, які нібыта загінуў 12 красавіка 1942 года. С. Смірноў у сваёй кнізе «Брэсцкая крэпасць», спасылаючыся на аповед нейкага загінулага падчас акупацыі відавочцы, таксама называе дату — красавік 1942 года, не паказваючы імя героя.

22 жніўня 2016 года «Вести Израиля» паведамілі, што ў Ашдодзе памёр апошні з пакінутых у жывых удзельнікаў абароны Брэсцкай крэпасці Барыс Фаерштэйн[2].

Паводле дадзеных гісторыка-краязнаўчага музея Байгільдзінскага сельскага ліцэя, а таксама мноству запісаў у сетцы Інтэрнэт, апошнім з жывых абаронцаў Брэсцкай крэпасці быў Ісмагілаў Рышат Саліховіч (1920 года нараджэння), які пражываў у Рэспубліцы Башкартастан[3][4], ён памёр 3 верасня 2020 года[5].

Абарона Брэсцкай крэпасці ў мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Радыё Свабода Архівавана 24 чэрвеня 2021.
  2. В Израиле умер последний защитник Брестской крепости Архівавана 30 кастрычніка 2016.
  3. ПОЗДРАВЬТЕ ЗАЩИТНИКА БРЕСТСКОЙ КРЕПОСТИ! (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). Яндекс Дзен | Платформа для авторов, издателей и брендов. Праверана 19 мая 2019.(недаступная спасылка)
  4. Защитник Брестской крепости (англ.)(недаступная спасылка). www.baig-museum.ru. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2020. Праверана 19 мая 2019.
  5. Ушел из жизни последний защитник Брестской крепости Ришат Исмагилов(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Р. Алиев: Штурм Брестской крепости. М.: ЭКСМО, 2010. Рецензия на книгу Алиева (на беларусском языке)
  • Брест. Лето 1941 г. Документы. Материалы. Фотографии / Авт.-сост. К. Ганцер (рук. группы) [и др.]. — 2-е изд., испр. — Смоленск : Инбелкульт, 2017. — 728 с. ISBN 978-5-00076-037-6
  • Ганцэр Крыстыян. Памяць і забыццё: ушанаванне герояў Брэсцкай крэпасці //Сіябган Дусэт, Андрэй Дынько, Алесь Пашкевіч (ред.): Вяртанне ў Еўропу: Мінулае і будучыня Беларусі. Варшава 2011, стр. 141—147. [1]
  • Ганцэр Крыстыян. Пашковіч Алена. «Гераізм, трагізм, мужнасьць.» Музей абароны Берасьцейкай крэпасьці// ARCHE пачатак № 2/2013 (чэрвень 2013), с. 43-59.[2]
  • Ходцава Т. Брэсцкай крэпасці абарона // ЭГБ у 6 т. Т.2. — Мн., 1994.
  • Christian Ganzer: Straty po stronie niemieckiej i radzieckiej jako wskaźnik długotrwałości i intensywności walk o twierdzę brzeską. // Białoruskie Zeszyty Historyczne, 40, 2013, стр. 171—188.
  • Ganzer Christian. Czy «legendarna twierdza» jest legendą? Oborona twierdzy brzeskiej w 1941 r. w świetle niemeckich i austriackich dokumentów archiwalnych. // Wspólne czy osobne? Miesca pamięci narodów Europy Wschodniej. Białystok/Kraków 2011, стр. 37-47. [3]
  • Ganzer Christian, Paškovič Alena. «Heldentum, Tragik, Kühnheit.» Das Museum der Verteidigung der Brester Festung."// Osteuropa 12/2010, стр. 81-96. [4]


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]