Зарубінецкая культура: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.7.1) (робат дадаў: ja:ザルヴィンツィ文化 |
др r2.7.2+) (робат змяніў: ja:ザルビンツィ文化 |
||
Радок 11: | Радок 11: | ||
[[fr:Culture de Tsaroubintsy]] |
[[fr:Culture de Tsaroubintsy]] |
||
[[it:Cultura di Zarubintsy]] |
[[it:Cultura di Zarubintsy]] |
||
[[ja:ザル |
[[ja:ザルビンツィ文化]] |
||
[[ka:ზარუბინეცის კულტურა]] |
[[ka:ზარუბინეცის კულტურა]] |
||
[[pl:Kultura zarubiniecka]] |
[[pl:Kultura zarubiniecka]] |
Версія ад 11:18, 31 сакавіка 2012
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Зарубінецкая культура - археалагічная культура плямён ранняга жалезнага веку ў Сярэднім і Верхнім Падняпроўі, Прыпяцкім Палессі. Назва ад могільніка каля в.Зарубінцы на Черкашчыне. Насельніцтва зарубінецкай культуры займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем, рамёствамі; жыло на неўмацаваных селішчах, выкарыстоўвала гарадзішчы, папярэдняй мілаградскай культуры; будавала наземныя слупавыя жытлы (аднакамерныя, прававугольныя або квадратныя ў плане) і паўзямлянкі. У адным з кутоў жытла ці каля сцяны знаходзілася агнішча, пазней – глінабітная печ. побач з жытламі размяшчаліся гаспадарчыя і вытворчыя пабудовы, ямы-паграбы. пахавальныя абрады – трупаспаленне, зрэдку трупапалажэнне. Могільнікі не маюць вонкавых адзнак. У Верхнім Падняпроўі выяўлены ямныя трупаспаленні і кенатафы, у Прыпяцкім Палессі – ямныя і урныя пахаванні чарапоў. У магілах трапляюцца прылады працы, посуд, упрыгожанні. Насельніцтва вырабляла і выкарыстоўвала жалезныя наканечнікі коп’яў, клінападобныя сякеры (кельты), нажы, сярпы, ляпны посуд, культавыя вырабы і інш. Падтрымлівалі сувязі са скіфскімі, сармацкімі, кельцкімі плямёнамі, гарадамі Паўднёвага Прычарнамор’я. Большасць даследчыкаў лічаць з арубінецкую культуру стараславянскай. Найбольш даследаваны археалагічны помнік Чаплін Лоеўскага раёна.