Адкрыты чэмпіянат Балгарыі па снукеры: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7: Радок 7:
|Арэна = [[Princess Hotel, Сафія|Princess Hotel]] ([[Адкрыты чэмпіянат Балгарыі па снукеру 2012|2012]])<br />[[Зала Універсіяда, Сафія|Зала Універсіяда]] (з 2013)
|Арэна = [[Princess Hotel, Сафія|Princess Hotel]] ([[Адкрыты чэмпіянат Балгарыі па снукеру 2012|2012]])<br />[[Зала Універсіяда, Сафія|Зала Універсіяда]] (з 2013)
|Горад = [[Горад Сафія|Сафія]]
|Горад = [[Горад Сафія|Сафія]]
|Краіна = [[Балгрыя]]
|Краіна = [[Балгарыя]]
|Аганізацыя = [[Сусветная асацыяцыя прафесійнага більярда і снукера|WBPSA]]
|Аганізацыя = [[Сусветная асацыяцыя прафесійнага більярда і снукера|WBPSA]]
|Спонсар =
|Спонсар =

Версія ад 00:35, 6 кастрычніка 2014

Адкрыты чэмпіянат Балгарыі
Фота
Лагатып адкрытага чэмпіянату Балгарыі 2014
Год заснавання: 2012
Арэна: Princess Hotel (2012)
Зала Універсіяда (з 2013)
Горад: Сафія
Краіна: Балгарыя
Фармат: Міні-рэйтынгавы турнір
Прызавы фонд: €125,000 (з 2013)
Рэкорды
Дзеючы чэмпіён: Сцяг Англіі Шон Мёрфі
(першы тытул)
Рэкордная колькасць тытулаў: 1:

Сцяг Англіі Джад Трамп
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс
Сцяг Англіі Шон Мёрфі

Найвышэйшая серыя: 147:

Сцяг Англіі Том Форд (2012)

Апошні турнір
Адкрыты чэмпіянат Балгарыі 2014

Адкрыты чэмпіянат Балгарыі (англ.: Bulgarian Open, таксама вядомы як Victoria Bulgarian Open — ад назвы спонсара) — прафесійны міні-рэйтынгавы турнір па снукеру. Ён быў заснаваны ў 2012 годзе, калі праходзіў у гатэлі Princess Hotel, а з 2013 года праходзіць у зале «Універсіяда» ў Сафіі, Балгарыя. Адкрыты чэмпіянат Балгарыі з'яўляецца трэцім міні-рэйтынгавым турнірам у еўрапейскім туры серыі PTC сезона 2014/2015 і адным з шасці міні-рэйтынгавых першынстваў, якія праходзяць у кантынентальнай частцы Еўропы. З сезона 2013/2014 прызавы фонд кожнага турніру еўрапейскага туру складае €125,000, што болей, чым у два разы менш, чым самы малы прызавы фонд рэйтынгавага турніру у сезоне 2014/2015.

У 2014 годзе турнір праходзіў на працягу пяці дзён у пачатку кастрычніка (першы адкрыты чэмпіянат Балгарыі праходзіў у лістападзе, а розыгрыш 2013 года — у чэрвені), а ў апошнюю нядзелю былі згуляныя матчы 1/8 фіналу, чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны двубой спаборніцтва.

Фармат адкрытага чэмпіянату Балагарыі ўключае ў сябе тры кваліфікацыйныя раунды, якія праходзяць у першыя дні турніру і ў якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату (у 2012 і 2013 гадах праходзіла толькі па аднаму кваліфікацыйнаму раунду). У асноўную стадыю трапляюць 104 сеяных прафесіяналаў (аўтаматычна) і 24 пераможца апошняга кваліфікацыйнага раунда, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.

Дзеючым пераможцам турніру з'яўляецца Шон Мёрфі, які перамог Мартына Гоўлда ў фінальным матчы розыгрышу 2014 года. Да гэтага тытул адкрытага чэмпіянату Балгарыі выйгравалі Джад Трамп (2012) і Джон Хігінс (2013).

Вынікі

Год Пераможца Фіналіст Фінальны лік Паўфіналісты КУ
2012 Сцяг Англіі Джад Трамп Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 4:0 Сцяг Англіі Марк Дэвіс, Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 128
2013 Сцяг Шатландыі Джон Хігінс Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 4:1 Сцяг Англіі Роні О'Саліван, Сцяг Англіі Бары Хокінс 128
2014 Сцяг Англіі Шон Мёрфі Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 4ː2 Сцяг Англіі Пітэр Эбдан, Сцяг Уэльса Майкл Уайт 128

Фіналісты турніру

Ігрок П Ф КФ ВТ Фіналы
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 1 1 2 2013 2012
Сцяг Англіі Шон Мёрфі 1 0 1 2014
Сцяг Англіі Джад Трамп 1 0 1 2012
Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 0 1 1 2014
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 0 1 1 2013

Пераможцы турніру па краінах

Краіна КП АКП Першы тытул Апошні тытул
Сцяг Англіі Англія 2 2 2012 2014
Сцяг Шатландыі Шатландыя 1 1 2013 2013