Розніца паміж версіямі "Матэрыялізм"

Jump to navigation Jump to search
3 996 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
У [[Сярэдневякоўе|сярэднія вякі]] ў [[Еўропа|Еўропе]] ва ўмовах дамінавання [[Хрысціянская філасофія|хрысціянскай філасофіі]] матэрыялістычныя погляды сышлі на другі план перад [[Ідэалізм|ідэалістычнай філасофіяй]]. Акрамя сацыяльных і рэлігійных прычын, гэтаму спрыялі таксама прычыны [[Эпістэмалогія|гнасеалагічнага]] характару. Матэрыялізм да эпохі сярэдневякоўя аказаўся няздольным высветліць адносіны мыслення да матэрыі, раскрыць паходжанне свядомасці. Афіцыйная царкоўная ідэалогія ў Заходняй Еўропе з вучэння Арыстоцеля запазычыла некаторыя рэакцыйныя ідэі і, у той жа момант, адмовілася ад некаторых прагрэсіўных.
 
У эпоху росквіту сярэдневякоўя, з XI—XII стст. у еўрапейскай схаластыцы распалілася спрэчка паміж наміналізмам і рэалізмам, якая ў канцы XIII ст. часткова выйшла за межы ўласна схаластыкі. Так, брытанскі наміналіст Дунс Скот (1266—1308) задаваўся пытаннем, ці здольная матэрыя мысліць. Уільям Окам (1285—1349), развіваючы тэндэнцыю Дунса Скота, сцвярджаў, што толькі індывідуумы і ўяўляюць сабой сапраўдную, існуючую па-за суб'ектам, аб'ектыўную рэальнасць. Прыродазнавец Роджэр Бэкан (1214—1292) паспрабаваў замяніць схаластычную сілагістыку вопытным даследаваннем прыроды. Аднак ані Роджэр Бэкан, ані наміналісты не з'яўляліся матэрыялістамі ў сучасным сэнсе гэтага слова, бо мыслілі паняццямі і вобразамі ў межах ідэалістычных уяўленняў свайго часу, але яны сталі папярэднікамі для матэрыялістычных ідэй Новага часу.{{philo-stub}}
 
У супрацьвагу Еўропе, у краінах арабскага Усходу, Сярэдняй Азіі і Закаўказ'я ў працах усходніх мысліцеляў і каментатараў Арыстоцеля, напрыклад, Ібн Сіны, прысутнічаюць элементы матэрыялізму.
 
=== Матэрыялізм Новага часу ===
У XV—XVI стст. у цэнтры ўвагі прыродазнаўства, якое імкліва развівалася, стала пытанне аб вопыце як адзінай крыніцы ведаў і адзіным крытэрыі іх слушнасці.
 
Раннія сістэмы матэрыялістычных поглядаў на свет у розных краінах неслі ў сабе значныя элементы матэрыялізму, у якіх яўна прасочваюцца некаторыя рысы антычнага матэрыялізму. Такі, напрыклад, матэрыялізм эпохі італьянскага Адраджэння XV—XVI стст. у асобах Леанарда да Вінчы, Джардана Бруна і іншых.
 
У канцы XV—XVI стст. матэрыялістычныя ідэі такіх прыродазнаўцаў, як Галілеа Галілей, Фрэнсіс Бэкан, Рэнэ Дэкарт, былі скіраваныя на вывучэнні рэальных (найперш механічных) здольнасцей і дачыненняў рэчаў прыроды і, адпаведна, супраць схаваных (або абсалютных) якасцей сяредневяковых схаластаў. Фрэнсіс Бэкан уяўляў матэрыю якасна шматаблічнай. Пазней гэтыя ўяўленні былі выцесненыя механістычнымі вучэннямі, у якіх матэрыя трактавалася абстрактна-механічна (Галілей) або абстрактна-геаметрычна (Томас Гобс).
 
У XVIII ст. адначасова з паглыбленнем метафізічных, механістычных уяўленняў аб матэрыі і руху ў асобных сістэмах матэрыялізму таго часу ўзніклі і ўзмацніліся імкненні пераадолець гэты разрыў: матэрыялісты спрабавалі разглядаць целы прыроды як тыя, што маюць унутраную актыўнасць, рух, хаця сам гэты рух трактаваўся як механічны. Такія, напрыклад, былі погляды ў картэзіянстве, у атамна-кінетычнай канцэпцыі М. В. Ламаносава, у ідэі Джона Толанда аб непадзельнасці матэрыі і руху, у дынамічным атамізме Руджара Бошкавіча і яго паслядоўніка Джозефа Прыстлі.
 
У сучасным сэнсе матэрыялізм зарадзіўся ў працах Томаса Гобса. Буйны росквіт матэрыялізму назіраўся ў эпоху французскага Асветніцтва (Ж. Ламетры, П. Гольбах, Д. Дзідро), але ў гэты перыяд застаўся механістычным і рэдукцыянісцкім (г. зн. схільнасцю адмаўляць спецыфіку складанага, абагульняючы ўсё да простага). Англійскую матэрыялістычную думку ў той час пазіцыянавалі такія мысліцелі, як Джон Толанд, Энтані Колінз, Дэвід Гартлі і Джозеф Прыстлі.{{philo-stub}}
{{Філасофскія светапогляды}}
 

Навігацыя