Мікалай Паўлавіч Сапега: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 4 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2614784 (translate me)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 65: Радок 65:
}}
}}


'''Мікалай Паўлавіч Сапега''' (каля [[1545]] — [[1 лістапада]] [[1599]]) — дзяржаўны дзяяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. [[Маршалак гаспадарскі]] ([[1566]]—[[1576]]), [[ваявода]] [[ваяводы менскія|менскі]] ([[1576]]—[[1588]]), [[ваяводы берасцейскія|берасцейскі]] ([[1588]]) і [[ваявода віцебскі|віцебскі]] (з [[1588]]).
'''Мікалай Паўлавіч Сапега''' (каля [[1545]] — [[1 лістапада]] [[1599]]) — дзяржаўны дзеяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. [[Маршалак гаспадарскі]] ([[1566]]—[[1576]]), [[ваявода]] [[ваяводы менскія|менскі]] ([[1576]]—[[1588]]), [[ваяводы берасцейскія|берасцейскі]] ([[1588]]) і [[ваявода віцебскі|віцебскі]] (з [[1588]]).


Валодаў [[Гальшаны|Гальшанамі]], [[Кодзень|Коднем]], маёнткамі ў [[Берасцейскі павет|Берасцейскім]], [[Лідскі павет|Лідскім]], [[Ашмянскі павет|Ашмянскім паветах]], на [[Валынь|Валыні]], трымаў [[Рэчыцкае староства|Рэчыцкае]] ([[1570]]—[[1573]]) і [[Аршанскае староства|Аршанскае]] (з [[1588]]) староствы<ref>[[Анатоль Грыцкевіч]]. Сапегі // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 547.</ref>, [[Гарадскі пасёлак Сураж|Суражскую]] і [[Вяліж]]скую дзяржавы ([[1591]]—[[1597]]).
Валодаў [[Гальшаны|Гальшанамі]], [[Кодзень|Коднем]], маёнткамі ў [[Берасцейскі павет|Берасцейскім]], [[Лідскі павет|Лідскім]], [[Ашмянскі павет|Ашмянскім паветах]], на [[Валынь|Валыні]], трымаў [[Рэчыцкае староства|Рэчыцкае]] ([[1570]]—[[1573]]) і [[Аршанскае староства|Аршанскае]] (з [[1588]]) староствы<ref>[[Анатоль Грыцкевіч]]. Сапегі // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 547.</ref>, [[Гарадскі пасёлак Сураж|Суражскую]] і [[Вяліж]]скую дзяржавы ([[1591]]—[[1597]]).
Радок 76: Радок 76:
У часы безкаралеўя ў верасні [[1586]] быў адным з тых сенатараў, якія звярнуліся з лістом да маскоўскіх баяраў дзеля перамоў аб уніі [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] з [[Маскоўскае княства|Маскоўскім княствам]]. У [[1587]] падтрымаў кандыдатуру [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта Вазы]]. Падчас берасцейскага сойміку ў [[1596]] годзе падтрымаў імкненні [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] далучыцца да антытурэцкай лігі.
У часы безкаралеўя ў верасні [[1586]] быў адным з тых сенатараў, якія звярнуліся з лістом да маскоўскіх баяраў дзеля перамоў аб уніі [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] з [[Маскоўскае княства|Маскоўскім княствам]]. У [[1587]] падтрымаў кандыдатуру [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта Вазы]]. Падчас берасцейскага сойміку ў [[1596]] годзе падтрымаў імкненні [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] далучыцца да антытурэцкай лігі.


У [[1580]] годзе швагер Мікалая Сапегі [[Астафій Валовіч]] замовіў на іх абодвух трохгадовы кантракт з каралем на варэнне солі ў [[Кодзень|Кодні]] з каралеўскіх {{Артыкул у іншым раздзеле|Żupa solna|жупаў|pl}} у {{Артыкул у іншым раздзеле|Kopalnia soli Wieliczka|Велічке|pl}} і {{Артыкул у іншым раздзеле|Kopalnia soli Bochnia|Бохні|pl}}. Падобныя кантракты у [[1584]] годзе Мікалай атрымаў на рускія {{Артыкул у іншым раздзеле|Żupa solna|жупы|pl}}, а ў [[1597]] годзе зноў на {{Артыкул у іншым раздзеле|Żupy krakowskie|кракаўскія|pl}}. Абодва гэтыя кантракты праз год былі спыненыя з незразумелых прычынаў.
У [[1580]] годзе швагер Мікалая Сапегі [[Астафій Валовіч]] замовіў на іх абодвух трохгадовы кантракт з каралем на варэнне солі ў [[Кодзень|Кодні]] з каралеўскіх {{Артыкул у іншым раздзеле|Żupa solna|жупаў|pl}} у {{Артыкул у іншым раздзеле|Kopalnia soli Wieliczka|Велічке|pl}} і {{Артыкул у іншым раздзеле|Kopalnia soli Bochnia|Бохні|pl}}. Падобныя кантракты ў [[1584]] годзе Мікалай атрымаў на рускія {{Артыкул у іншым раздзеле|Żupa solna|жупы|pl}}, а ў [[1597]] годзе зноў на {{Артыкул у іншым раздзеле|Żupy krakowskie|кракаўскія|pl}}. Абодва гэтыя кантракты праз год былі спыненыя з незразумелых прычынаў.


Выхаваны ў праваслаўі, знаходзіўся на працягу жыцця пад уплывам кальвінізму, не парываючы аднак цалкам з папярэдней верай. Рэшткі свайго бацькі і дзеда перанёс з {{Артыкул у іншым раздзеле|Boćki|Бочак|pl}} у [[Кодзень|кодзенскую]] царкву. Збудаваў там жа за вялікі кошт прыгожы палац на месцы старога замчышча.
Выхаваны ў праваслаўі, знаходзіўся на працягу жыцця пад уплывам кальвінізму, не парываючы аднак цалкам з папярэдней верай. Рэшткі свайго бацькі і дзеда перанёс з {{Артыкул у іншым раздзеле|Boćki|Бочак|pl}} у [[Кодзень|кодзенскую]] царкву. Збудаваў там жа за вялікі кошт прыгожы палац на месцы старога замчышча.

Версія ад 13:01, 24 верасня 2016

Мікалай Паўлавіч Сапега
Мікалай Сапега. Партрэт з Коданскай галерэі, 1709
Мікалай Сапега. Партрэт з Коданскай галерэі, 1709
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
12-ы Ваявода віцебскі
1588 — 1599
Папярэднік Станіслаў Пац
Пераемнік Ян Завіша
3-і Ваявода берасцейскі
1588
Папярэднік Гаўрыла Гарнастай
Пераемнік Крыштаф Зяновіч
2-і Ваявода менскі
1576 — 1588
Папярэднік Гаўрыла Гарнастай
Пераемнік Багдан Паўлавіч Сапега

Нараджэнне каля 1545
Смерць 1 лістапада 1599(1599-11-01)
Берасце
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Павел Сапега
Маці Алена Гальшанская
Жонка Ганна з Сангушкаў
Ганна з Вішнявецкая
Дзеці ад 2-га шлюбу:
Ян, Мікалай, Крыштаф, Фрыдэрык, Аляксандр, Габрыэль, Гальшка
Веравызнанне кальвінізм і праваслаўе[1]
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Паўлавіч Сапега (каля 1545 — 1 лістапада 1599) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (15661576), ваявода менскі (15761588), берасцейскі (1588) і віцебскі1588).

Валодаў Гальшанамі, Коднем, маёнткамі ў Берасцейскім, Лідскім, Ашмянскім паветах, на Валыні, трымаў Рэчыцкае (15701573) і Аршанскае1588) староствы[2], Суражскую і Вяліжскую дзяржавы (15911597).

Жыццяпіс

З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Паўла і Алены, дачкі князя Юрыя Іванавіча Гальшанскага-Дубравіцкага.

У 15451546 гадах навучаўся ў Лейпцыгскім і ў 15471548 гадах у Каралявецкім  (ням.) універсітэтах. Як ротмістр коннай харугвы ўдзельнічаў (з 1561 года) у Інфлянцкай вайне 1558—1582 гадоў. У 15641568 гадах працягваў ваенную кар’еру на той жа вайне. Ва ўзнагароду за ўдзел у бітве пад Чашнікамі 26 студзеня 1566 названы маршалкам гаспадарскім. У 1576 годзе незадоўга да смерці бацькі фактычна выконваў урад ваяводы новагародскага. 9 ліпеня 1576 года кароль і вялікі князь Стэфан Баторы прызначыў яго ваяводам менскім. Пазней 3 красавіка 1588 годзе прызначаны берасцейскім «па смерці Гаўрылы Гарнастая», а 10 кастрычніка таго ж году віцебскім ваяводам «па смерці Станіслава Паца». Падпісаў акт Люблінскай уніі ў 1569 годзе. Быў паслом Жыгімонта Аўгуста да імператара Максіміліяна II, ад якога атрымаў тытул графа Свяшчэннай Рымскай імперыі і кавалера Залатога руна. Разам з ваяводам мазавецкім  (польск.) Станіславам Крыцкім (паводле іншых звестак з Тышкевічам) у 15771578 гадах быў паслом да цара Івана Маскоўскага.

У часы безкаралеўя ў верасні 1586 быў адным з тых сенатараў, якія звярнуліся з лістом да маскоўскіх баяраў дзеля перамоў аб уніі Рэчы Паспалітай з Маскоўскім княствам. У 1587 падтрымаў кандыдатуру Жыгімонта Вазы. Падчас берасцейскага сойміку ў 1596 годзе падтрымаў імкненні Рэчы Паспалітай далучыцца да антытурэцкай лігі.

У 1580 годзе швагер Мікалая Сапегі Астафій Валовіч замовіў на іх абодвух трохгадовы кантракт з каралем на варэнне солі ў Кодні з каралеўскіх жупаў  (польск.) у Велічке  (польск.) і Бохні  (польск.). Падобныя кантракты ў 1584 годзе Мікалай атрымаў на рускія жупы  (польск.), а ў 1597 годзе зноў на кракаўскія  (польск.). Абодва гэтыя кантракты праз год былі спыненыя з незразумелых прычынаў.

Выхаваны ў праваслаўі, знаходзіўся на працягу жыцця пад уплывам кальвінізму, не парываючы аднак цалкам з папярэдней верай. Рэшткі свайго бацькі і дзеда перанёс з Бочак  (польск.) у кодзенскую царкву. Збудаваў там жа за вялікі кошт прыгожы палац на месцы старога замчышча.

Першы шлюб (24 верасня 1563) з Ганнай княжной Кашырскай (?—1580), дачкой луцкага старосты Андрэя Міхайлавіча Сангушкі, быў бяздзетным. У другім шлюбе з Ганнай (?—1598), дачкой ваяводы валынскага Андрэя Вішнявецкага і Яўхіміі Вярбіцкай, меў сямёра дзяцей:

Пахавалі Мікалая Сапегу ў касцёле Св. Ганны ў Кодні.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі