Ізяслаў (Бруцкі): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др removed Category:Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку using HotCat |
|||
Радок 69: | Радок 69: | ||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Столінскім раёне]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Столінскім раёне]] |
||
[[Катэгорыя:Епіскапы Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы]] |
|||
[[Катэгорыя:Постаці БАПЦ]] |
Версія ад 23:08, 11 кастрычніка 2018
Ізяслаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Царква | Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква | ||||||
Папярэднік | Андрэй (Крыт) | ||||||
Пераемнік | Святаслаў (Логін) | ||||||
|
|||||||
Адукацыя |
|
||||||
Дзейнасць | святар | ||||||
Нараджэнне |
22 студзеня 1926 |
||||||
Смерць |
26 лістапада 2007 (81 год) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Бацька | Даніла Бруцкі | ||||||
Маці | Марыя Стампкоўская | ||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 29 красавіка 1979 |
Ізяслаў, свецк. Іван Бруцкі (22 студзеня 1926, в. Белавуша, цяпер Столінскі раён — 27 лістапада 2007, ЗША) — мітрапаліт БАПЦ.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і Данілы і Марыя (дзяв. Стэмпкоўская) Бруцкіх. У 1933—1939 гадах вучыўся ў польскай пачатковай школе. З прыходам у Заходнюю Беларусь савецкіх войскаў, нягледзячы на арышт і высылку ў Сібір бацькі, працягваў навучанне ў школе. Пад час нямецкай акупацыі ў маі 1943 года вывезены на працу ў Германію. Знаходзіўся ў «остарбайтарскім» лагеры ў Фленсбургу. Пасля вайны жыў у перасыльным украінскім лагеры ў Гановеры, дзе вясной 1947 года скончыў гімназію з атрыманнем атэстату.
З 1947 года жыў у Канадзе. Скончыў Манітобскі ўніверсітэт у Вініпегу (1954) са спецыяльнасцю інжынера. У 1954-1962 гадах працаваў інжынерам дарожнага аддзела ў правінцыі Антарыа. У 1957 годзе абраны старшынёй Згуртавання беларусаў Канады.
У 1962 годзе перасяліўся ў ЗША. Жыў і працаваў у Дэтройце і Лос-Анджэлесе. Браў удзел у дзейнасці аддзела Беларуска-амерыканскага Задзіночання і Камітэта паняволеных народаў. У канцы 1969 года пераехаў у Кліўленд.
З 1970-х гадоў браў актыўны удзел у беларускім эміграцыйным царкоўна-рэлігійным руху. Сябра рады БАПЦ. У 1972 годзе ўбраў удзел у працы сабора БАПЦ у Хайленд-Парку. Вучыўся ва Украінскай праваслаўнай семінарыі ў Баўнд-Бруку. Адначасова выконваў святарскія абавязкі ў парафіі БАПЦ у Хайленд-Парку.
У 1979 годзе двойчы прыняў сан дыякана -- спачатку яго пасвяціў Андрэй (Крыт), затым Мікалай (Мацукевіч). У 1979 годзе архіепіскапам Мікалаем (Мацукевічам) высвечаны на святара. 22 студзеня 1981 года хіратанізаваны ў епіскапы мітрапалітам Украінскай праваслаўнай царквы Мсціславам і архіепіскапам Арэстам; прыняў манаскае імя Ізяслаў. На III Саборы БАПЦ у Манчэстэры ў маі 1984 года ўзведзены ў сан мітрапаліта БАПЦ. Жыў у Брукліне (Нью-Ёрк, ЗША). У канцы жыцця з'явілася інфармацыя аб ізаляцыі Ізяслава ў доме састарэлых сакратаром кансісторыі БАПЦ Данілюком, які, нібыта, і кіраваў царквой ад імя Ізяслава, падрабляючы яго подпісы на дакументах. Дакладнай інфармацыі пра стан здароўя Ізяслава не было. Аб'яўлена, што ён памёр 27 лістапада 2007 года ад хваробы Паркінсона.
Супрацоўнічаў з беларускім эмігранцкім перыядычным друкам («Беларускі Голас», «Царкоўны пасланец»).
Пахаваны 1 снежня 2007 года на беларускіх могілках у Іст-Брансуіку, Нью-Джэрсі[1].
Зноскі
- ↑ Сьв. памяці // «Беларус» (газэта) № 539, сьнежань 2007.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Ізяслаў // Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. — ISBN 985-6318-65-3
- Выпускнікі Манітобскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 22 студзеня
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Столінскім павеце
- Памерлі 26 лістапада
- Памерлі ў 2007 годзе
- Памерлі ў Нью-Джэрсі
- Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку
- Асобы
- Памерлі 27 лістапада
- Нарадзіліся ў Столінскім раёне
- Епіскапы Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы