Беларускія могілкі (Іст-Брансуік)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларускія могілкі ў Іст-Брансуіку
40°25′52,64″ пн. ш. 74°24′21,19″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
ШтатНью-Джэрсі
МесцазнаходжаннеІст-Брансуіку(англ.) бел. 
Беларускія могілкі (Іст-Брансуік) (ЗША)
Беларускія могілкі (Іст-Брансуік)
Беларускія могілкі (Іст-Брансуік) (Нью-Джэрсі)
Беларускія могілкі (Іст-Брансуік)

Беларускія могілкі — праваслаўныя могілкі ў Іст-Брансуіку(англ.) бел., штат Нью-Джэрсі, ЗША. Належаць да парафіі Жыровіцкай Божай Маці, царква якой знаходзіцца ў Хайленд-Парку, за 10 кіламетраў ад могілак[1].

Дзялянка плошчай 3,5 акры была выкуплена пад могілкі ў 1959 годзе[1]. У асяроддзі беларускай эміграцыі існаваў раскол паводле палітычна-грамадскай прыналежнасці, таму ў Саўт-Рыверы хавалі і хаваюць прыхільнікаў БЦР, у Іст-Брансуіку прыхільнікаў Рады БНР[2][3]. На могілках хаваюць не толькі праваслаўных беларусаў з парафіі Жыровіцкай Божай Маці, але і з усіх ЗША і Канады, а таксама беларусаў-каталікоў. Агульная колькасць пахаванняў складае каля сотні, што робіць могілкі ў Іст-Брансуіку найбуйнейшымі беларускімі могілкамі ў ЗША[1].

Пахаваныя на могілках[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]