Сымон Баранавых: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11: Радок 11:
| Імя пры нараджэнні = Сымон Якаўлевіч Баранаў
| Імя пры нараджэнні = Сымон Якаўлевіч Баранаў
| Псеўданімы =
| Псеўданімы =
| Дата нараджэння = 1.9.1900
| Месца нараджэння =
| Дата смерці = 10.11.1942
| Месца смерці =
| Грамадзянства =
| Род =
| Бацька =
| Бацька =
| Маці =
| Маці =

Версія ад 19:42, 7 мая 2019

Сымон Баранавых
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Сымон Якаўлевіч Баранаў
Дата нараджэння 1 верасня 1900(1900-09-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лістапада 1942(1942-11-10) (42 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сымон БАРАНАВЫХ, сапр.: Сымон Якаўлевіч БАРАНАЎ (БАРАН) (1 верасня 1900, в. Рудакова, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер Уздзенскі раён, Мінская вобласць — 10 лістапада 1942) — беларускі празаік, дзіцячы пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 года[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Юнаком парабкаваў у багатых гаспадароў. У 1920—1923 служыў у Чырвонай Арміі, прымаў удзел у баях з польскімі войскамі. Пасля дэмабілізацыі ў 1924—1925 старшыня сельсавета, загадчык хаты-чытальні, адначасова карэспандэнт беларускіх газет. У 1925—1928 вучыўся ў Мінску на рабфаку. Уваходзіў у літаратурныя аб'яднанні «Маладняк» (з 1927) і БелАПП (з 1928). У 1931 скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака БДУ. Працаваў у Беларускім радыёцэнтры, затым адказным сакратаром часопіса «Беларусь калгасная», у бібліятэцы Дома пісьменніка. Сябраваў з Я. Купалам.

Арыштаваны 4.11.1936 у Мінску па адрасе: вул. Віpская, д. 37а, кв. 1. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 5.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арга­нізацыі і за антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Загінуў на Калыме. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954. Асабовая справа Б. № 9935-с з фота­здымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Творчасць

Выступаў у друку спачатку з карэспандэнцыямі як селькор. Асноўная тэма творчасці — беларуская вёска і сацыяльныя працэсы, якія адбываліся там у 1920—1930-я. У 1927 апублікаваў першае апавяданне «У млыне» (газета «Чырвоная змена»)[1]. Аповесць «Межы» (1932) — адзін з першых у беларускай літаратуры буйных твораў пра сацыялістычнай перабудове вёскі, карэнных змяненнях у побыце і псіхалогіі сялянства[1].

Бібліяграфія

Зборнікі

  • Новая дарога: Апавяданні, аповесці, раман, лісты / Укладальнік, уступны артыкул і каментар Л.Савік. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1989. ISBN 5-340-00111-3
  • Злосць: Апавяданні / С.Баранавых; [Мастак Г. Філіпоўскі]. — Мн.: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1930. — (Бібліятэка школьніка).

Аповесці

  • Чужая зямля : Аповесць. — Мн. : Белдзяржвыд, 1930.
  • Межы: Аповесць. — Мн. : Белдзяржвыд, 1930.
  • Чужая зямля: Аповесць / Вокладка Я.Ціхановіча. — Мн.: ЛІМ, 1932.
  • Межы: Аповесць. — Мн.: ЛІМ, 1932.
  • Новая дарога: Аповесць / Сымон Баранавых. — Мн.: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1936.
  • Пастка. — Мн.: ДВБ, 1935.
  • Пастка: Аповесць: Для сярэдняга узросту / Малюнкі Я.Харытоненка. — Мн.: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Рэдакцыя дзіцячай і юн. літаратуры, 1958.
  • Дзве аповесці / Іл. Гусейнава; Уступны артыкул М.Яроша. — Мн.: Беларусь, 1967.
  • Межи; Новая дорога: Повести / Перевод с белорусского Г.Попов; Послесловие М.Мушинского. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1976. — (Библиотека белорусской повести).

Раманы

  • Калі узыходзіла сонца: Раман / Уступны артыкул Я.Казекі. — Мн.: Белдзяржвыд, 1957.

Зноскі

  1. а б в Барановых Семён Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 40. — 737 с.

Літаратура

  • Баранавых Сымон // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.;
  • Баранавых Сымон // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.;
  • [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.;
  • [2 3] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.;
  • Пальчэўскі А. Сябар далёкіх гадоў // Пальчэўскі А. Выбр. тв. Т. 2. Мн., 1975;
  • Казека Я. Сымон Баранавых // Казека Я. Падарожжа ў маладосць. Мн., 1984;
  • Савік Л. Сымон Баранавых // Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20—30-х гадоў. Мн., 1985.

Спасылкі

Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Сымон Баранавых