Леў Данілавіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Сям’я: афармленне
Радок 111: Радок 111:
* Агрыпіна (нар. 1-я пал.-сяр. 1260-х), з кан. 1270-х — пач. 1280-х жонка маскоўскага кн. Данілы Аляксандравіча (з 6-й ступенню сваяцтва)<ref name=":0" />
* Агрыпіна (нар. 1-я пал.-сяр. 1260-х), з кан. 1270-х — пач. 1280-х жонка маскоўскага кн. Данілы Аляксандравіча (з 6-й ступенню сваяцтва)<ref name=":0" />
* [[Настасся Львоўна|Настасся]] (пам. 1335), з 1296 года жонка добжынскага кн. Земавіта
* [[Настасся Львоўна|Настасся]] (пам. 1335), з 1296 года жонка добжынскага кн. Земавіта
{{Wikidata/Ancestors}}


{{зноскі}}
{{зноскі}}
{{Wikidata/Ancestors}}

{{Бібліяінфармацыя}}
{{Бібліяінфармацыя}}
[[Катэгорыя:Вялікія князі кіеўскія]]
[[Катэгорыя:Вялікія князі кіеўскія]]

Версія ад 23:13, 29 лістапада 2020

Леў Данілавіч
Леў Данілавіч на фоне сваёй сталіцы Львова (карціна XVII ст.)
Леў Данілавіч на фоне сваёй сталіцы Львова (карціна XVII ст.)
Сцяг Князь галіцкі
(да 1269 разам з Шварнам і Мсціславам)
1264 — 1301
Папярэднік Даніла Раманавіч
Пераемнік Юрый Львовіч
Сцяг Князь уладзіміра-валынскі
1292 — 1301
Папярэднік Мсціслаў Данілавіч
Пераемнік Юрый Львовіч

Нараджэнне 1228
Смерць 1301
Род Раманавічы[d]
Бацька Даніла Раманавіч
Маці Ганна Мсціслаўна[d]
Жонка Канстанцыя[d]
Дзеці Юрый Львовіч, Настасся Львоўна[d][1] і мерк. Agrippina[d][2]
Дзейнасць арыстакрат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леў Данілавіч (каля 1228 — каля 1301) — князь перамышльскі (1240—1301), белзскі (1245—1269), холмскі і галіцкі (1264— каля 1301, да 1269 разам з братамі Шварнам і Мсціславам), князь уладзімірскі (пасля 1292).

Біяграфія

Другі сын галіцкага князя і рускага караля Данілы Раманавіча. Быў стрыечным братам вял.кн. уладзімірскага Аляксандра Яраславіча (іх маці былі сёстрамі, дочкамі кн. Мсціслава Удатнага) і бранскага кн. Рамана Міхайлавіча (цётка Льва па бацьку — маці Рамана).

У заходніх крыніцах кн. Леў Данілавіч двойчы названы «каралём галіцкім», хаця, у адрозненне ад бацькі і сына, не каранаваўся. Паводле «Сінопсіса Кіеўскага», кн. Леў пасля смерці бацькі таксама тытулаваўся вялікім князем кіеўскім, аднак, трыманне тым часам Кіева галіцкімі князямі дыскусійнае.

У 1269 годзе кн. Леў няўдала спрабаваў стаць вялікім князем літоўскім замест свайго брата кн. Шварна.

Пасля кн. Леў падтрымліваў свае данніцкія адносіны з Залатой Ардой.

У 1274 годзе у адказ на наезд вял.кн. Трайдзеня на Драгічын-Надбужскі, здзейсніў паход на Гародню. У канфлікт князёў Льва і Трайдзеня былі ўцягнуты амаль усе суседнія княствы. Галіцкі князь звярнуўся па дапамогай да хана Менгу-Цімура, «прося себе помочи у него на Литвоу». Даўшы кн. Льву войска пад камандаваннем Ягурчына, хан таксама загадаў ісці на Літву залежным бранскаму і смаленскаму князям, павінны былі далучыцца князі пінскія і тураўскія. Руска-мангольскі паход 1274 года быў цяжкім ударам, але не дасягнуў канечнай мэты з-за разладу сярод удзельнікаў.

У 1272 годзе кн. Леў перанёс сталіцу сваіх уладанняў ва Львоў.

Падтрымліваў дыпламатычныя сувязі з Чэхіяй, Венгрыяй, Вялікім княствам Літоўскім, Тэўтонскім ордэнам.

Пасля смерці кракаўскага князя Баляслава V Сарамлівага (1279) у саюзе з чэшскім каралём Вацлавам II спрабаваў захапіць Кракаў. Падтрымліваў у барацьбе за кракаўскі сталец Баляслава Мазавецкага (сына сваёй сястры Прадславы), вёў працяглую вайну з князем Лешкам Чорным.

Далучыў да сваіх уладанняў частку Закарпацця з Мукачавым (каля 1280) і Люблінскую зямлю (каля 1292).

Памёр кн. Леў каля 1301 года. Спадкаемцам быў старэйшы сын кн. Юрый.

Сям’я

Жанаты з Канстанцыяй, дачкой венгерскага караля Белы IV, шлюб адбыўся ў канцы 1246 — 1-й палове 1247 года[3]. Дзеці Льва і Канстанцыі:

  • Юрый (нар. 1254)
  • Алена, у шлюбе з 1274—1278
  • Святаслава
  • Агрыпіна (нар. 1-я пал.-сяр. 1260-х), з кан. 1270-х — пач. 1280-х жонка маскоўскага кн. Данілы Аляксандравіча (з 6-й ступенню сваяцтва)[3]
  • Настасся (пам. 1335), з 1296 года жонка добжынскага кн. Земавіта

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage
  2. Anton Gorsky
  3. а б Горский А. А. О династических связях первых московских князей // Древняя Русь: вопросы медиевистики. № 4, 2018. — С. 43-44.