Браслаўская група азёр: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др папраўка using AWB |
ілюстрацыя |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[File:2002. Stamp of Belarus 0486.jpg|282px|right|]] |
|||
[[Выява:Belarus - Snudy Lake.jpg|thumb|[[Возера Снуды]]]] |
|||
[[Выява:Braslav5.JPG|thumb|На возеры [[Дрывяты]]]] |
[[Выява:Braslav5.JPG|thumb|На возеры [[Дрывяты]]]] |
||
'''Браслаўская група азёр''' знаходзіцца ў [[Браслаўскі раён|Браслаўскім раёне]] Віцебскай вобласці, у басейне р. [[Друйка]]. |
'''Браслаўская група азёр''' знаходзіцца ў [[Браслаўскі раён|Браслаўскім раёне]] Віцебскай вобласці, у басейне р. [[Друйка]]. |
Версія ад 15:07, 27 сакавіка 2011
Браслаўская група азёр знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне р. Друйка.
Група ўключае больш за 30 азёр агульнай плошчай каля 114 км², аб'ём вады ў іх больш за 540 млн. м³. Самыя вялікія: Дрывяты, Снуды, Струста, Войса, Неспіш, Воласа Паўночны, Бужа, Недрава, Бярэжа, Даўблі, Воласа Паўднёвы. Размешчаны Браслаўскія азёры сярод узгорыстага рэльефу, які прадстаўлены разнастайнымі формамі водна-ледавіковай акумуляцыі — камамі, озамі. Невялікія ўчасткі лясоў у межах Міжазёрнага ландшафтнага заказніка на поўнач ад воз. Струста і на поўдзень ад воз. Дрывяты. Азёры злучаны між сабой невялікімі рэкамі, ручаямі, канавамі і пратокамі, найбольшыя з іх дрэніруюцца р. Друйка. Вакол створана зона адпачынку Браслаў; па вадаёмах, злучаных Друйкай, праходзяць турысцкія маршруты.
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі. - Мн., БелЭн, 1994.
- Мысливец И. Браславские озёра / И.А. Мысливец, Г.С. Гигевич. – Мн., 1987. – 78 с.