Цно

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Цно
Каардынаты: 55°37′30,84″ пн. ш. 27°06′13,94″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 129,8 м
Даўжыня 1,1 км
Шырыня 0,85 км
Плошча 0,57 км²
Аб'ём 0,00074 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,7 км
Найбольшая глыбіня 2,9 м
Сярэдняя глыбіня 1,3 м
Салёнасць 0,2 ‰
Празрыстасць 2,9 м
Плошча вадазбору 452 км²
Упадаюць рака Друйка, ручаі
Выцякаюць рака Друйка
Цно (Беларусь)
Цно
Цно
Цно (Віцебская вобласць)
Цно
Цно

Цновозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка (цячэ праз возера), за 1,5 км на ўсход ад горада Браслаў. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Плошча возера складае 0,57 км². Найбольшая глыбіня 2,9 м, сярэдняя 1,3 м. Даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,85 км. Даўжыня берагавой лініі 3,7 км. Аб′ём вады 0,74 млн. м³. Плошча вадазбору 452 км².
Катлавіна возера падпруднага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 6— 10 м, у ніжняй частцы разараныя, у верхняй занятыя сухадольным лугам і лесам. Вакол возера пойма шырынёй 30—100 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, забалочаныя і сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае, пры ўпадзенні Друйкі — заіленыя пяскі. Востраў Чайка плошчай 0,011 км². Возера эўтрофнае. Моцна зарастае. Праз возера працякае рака Друйка, упадаюць ручаі.

У возеры водзяцца шчупак, вугор, акунь, лінь, карась, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.

Па возеры праходзіць турысцкі маршрут.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мыслівец І. А. Цно // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Блакiтная кнiга Беларусi — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 133. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9, 17, 47. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)