Ільмёнак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ільмёнак
Ilmienak - 1.jpg
Каардынаты: 55°40′48,45″ пн. ш. 27°11′21,23″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 132,0 м
Даўжыня 0,64 км
Шырыня 0,47 км
Плошча 0,2 км²
Аб'ём 0,00061 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,9 км
Найбольшая глыбіня 6,2 м
Сярэдняя глыбіня 3,1 м
Салёнасць 0,25 ‰
Празрыстасць да 0,5 м
Плошча вадазбору 2,5 км²
Упадаюць ручаі
Ільмёнак (Беларусь)
Ільмёнак
Ільмёнак
Ільмёнак (Віцебская вобласць)
Ільмёнак
Ільмёнак
Лагатып Вікісховішча Ільмёнак на Вікісховішчы

Ільмёнаквозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. У басейне ракі Друйка, за 10 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, каля вёскі Слабодка.

Плошча 0,2 км². Найбольшая глыбіня 6,2 м. Даўжыня 0,64 км. Найбольшая шырыня 0,47 км. Даўжыня берагавой лініі 1,9 км. Аб′ём вады 0,61 млн. м³. Плошча вадазбору 2,5 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м, на поўдзень парослыя лесам, на захадзе і поўначы разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, месцамі зліваюцца са схіламі. Дно да глыбіні 2 м пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае да глыбіні 3 м. Упадаюць 2 ручаі, на захадзе выцякае ручай у возера Поцех.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]