Ельна (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ельна
Каардынаты: 55°40′00,10″ пн. ш. 27°00′18,73″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Даўжыня 1,61 км
Шырыня 0,5 км
Плошча 0,46 км²
Аб'ём 0,0012 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,2 км
Плошча вадазбору 138 км²
Ельна (Беларусь)
Ельна
Ельна
Ельна (Віцебская вобласць)
Ельна
Ельна

Ельнавозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 3 км на паўночны-захад ад горада Браслаў. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Плошча 0,46 км². Найбольшая глыбіня 6,1 м. Даўжыня 1,61 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 4,2 км. Аб′ём вады 1,2 млн. м³. Плошча вадазбору 138 км².

Схілы катлавіны на ўсходзе і поўдні вышынёй 10—13 м, параслі хваёвым лесам, астатнія 2—6 м, на поўначы разараныя. Берагі пад хмызняком. Мелкаводдзе да глыбіні 1 м пясчанае, ніжэй дно сапрапелістае. Упадаюць 5 ручаёў, у т. л. з возера Бярэжа; на поўначы выцякае ручай у возера Струста. Зарастае да глыбіні 2—2,5 м, пераважна падводнай расліннасцю.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]