Перайсці да зместу

Бужа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бужа
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 144,6 м
Даўжыня 3,42 км
Шырыня 1,72 км
Плошча 4,18 км²
Аб’ём 14,7 км³
Даўжыня берагавой лініі 12,2 км
Найбольшая глыбіня 9,1 м
Сярэдняя глыбіня 3,7 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,2 ‰
Празрыстасць да 1,8 м
Басейн
Плошча вадазбору 66 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Бужа (Беларусь)
Бужа
Бужа
Бужа (Віцебская вобласць)
Бужа
Бужа
Map

Бу́жа — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. У басейне ракі Друйка, за 7 км у напрамку на паўночны захад ад горада Браслаў, каля вёскі Крукі. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр.

Плошча паверхні 4,18 км². Найбольшая глыбіня 9,1 м, сярэдняя 3,7 м. Даўжыня 3,42 км. Найбольшая шырыня 1,72 км. Даўжыня берагавой лініі 12,2 км. Аб’ём вады 14,7 млн м³. Плошча вадазбору 66 км².
Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м, пад лесам і хмызняком, заходнія разараныя. Вакол возера пойма шырынёй ад 8 м на поўначы да 250 м на паўднёвым-захадзе, сухая, моцна завалуненая, парослая хмызняком і сухадольнымі травамі. 16 астравоў агульнай плошчай 24,9 га. Каля берагоў і астравоў дно пясчанае, каля ўрэзу вады часта галечнікавае і камяністае. Возера эўтрофнае. Зарастае слаба. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці да 70 м. Злучана ручаямі (пратокамі) з азёрамі Саванар, Рака і Чэкуць.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, краснапёрка, мянтуз, карп, карась, лінь, амур белы і іншыя рыбы.

Каля возера вёскі Бужаны, Мар’янполле.

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)