Святца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святца
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 133 м
Даўжыня 0,74 км
Шырыня 0,59 км
Плошча 0,29 км²
Аб’ём 0,00076 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,07 км
Найбольшая глыбіня 4,1 м
Сярэдняя глыбіня 2,6 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,245 ‰
Празрыстасць да 1 м
Басейн
Плошча вадазбору 4,1 км²
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Святца (Беларусь)
Святца
Святца
Святца (Віцебская вобласць)
Святца
Святца
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свя́тца — возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, на паўночнай ускраіне горада Браслаў. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні 0,29 км². Даўжыня 0,74 км, найбольшая шырыня 0,59 км. Даўжыня берагавой лініі 2,07 км. Найбольшая глыбіня 4,1 м, сярэдняя 2,6 м. Аб’ём вады 0,76 млн м³. Плошча вадазбору 4,1 км².
Катлавіна возера падпруднага тыпу. Схілы катлавіны на поўначы нізкія, часткова разараныя, месцамі змяняюцца балотамі, на поўдні камавыя ўзгоркі вышынёй да 15 м, пад забудовамі. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя, на поўдні вышынёй да 0,5 м. Пойма шырынёй 5—70 м. Дно возера плоскае, выслана сапрапелем, вузкая прыбярэжная частка (акрамя заходняй) пясчаная. Возера эўтрофнае з прыкметамі антрапагеннага забруджвання. Зарастае слаба. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 3—15 м. Расліннасць пашырана да глыбіні 1 м. На захадзе выцякае ручай у возера Бярэжа.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лінь, плотка, карась і іншыя віды рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Святца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 47. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)