Адрыян Лопес Альварэс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Адрыян Лопес
Adrián López U21 in 2011.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Адрыян Лопес Альварэс
Нарадзіўся 8 студзеня 1988(1988-01-08)[1] (31 год)
Грамадзянства Flag of Spain.svg Іспанія
Рост 183 см
Вага 73 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Іспанія Асасуна
Нумар 22
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2005 — 2006 Іспанія Рэал Аўеда 26 (3)
2006 — 2011 Іспанія Дэпартыва Ла-Карунья 92 (12)
2008   Іспанія Алавес 10 (3)
2008 — 2009   Іспанія Малага 28 (3)
2011 — 2014 Іспанія Атлетыка Мадрыд 90 (11)
2014 — 2019 Партугалія Порту 25 (1)
2015 — 2016   Іспанія Вільярэал 16 (4)
2017   Іспанія Вільярэал 15 (2)
2017 — 2018   Іспанія Дэпартыва Ла-Карунья 30 (9)
2019 — Іспанія Асасуна
Нацыянальная зборная**
2005 Іспанія Іспанія (да 17) 1 (0)
2007 Іспанія Іспанія (да 19) 3 (3)
2007 Іспанія Іспанія (да 20) 5 (5)
2007 — 2011 Іспанія Іспанія (да 21) 20 (9)
2012 Іспанія Іспанія (алімп.) 5 (0)
2012 Іспанія Іспанія 2 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 жніўня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Адрыян Лопес Альварэс (ісп.: Adrián López Álvarez; нар. 8 студзеня 1988, Тэверга, Іспанія) — іспанскі футбаліст, нападнік клуба «Асасуна».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

У юнацтве гуляў за клуб «Рэал Аўеда» ў трэцяй лізе іспанскага футбола, не маючы аднак з клубам дзейны кантракт. У кастрычніку 2006 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у склад «Дэпартыва», які, аднак, выплаціў за іграка кампенсацыю ў памеры 330 тысяч еўра.

У сезоне 2007/08 Адрыян быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Алавес», які гуляў у Сегундзе. Пасля таго як ён дапамог басконскаму клубу пазбегнуць вылету з лігі, Лопес вярнуўся ў Ла-Карунью, каб зноў быць аддадзеным у арэнду, 14 жніўня ігрок далучыўся да «Малагі». Сезон 2009/10 Адрыян пачаў у «Дэпартыва», рэгулярна выходзячы ў стартавым складзе.

У 2011 годзе Адрыян на правах свабоднага агента прымкнуў да «Атлетыка», падпісаўшы кантракт з клубам 19 ліпеня і пагадзіўшыся на чатырохгадовы кантракт. Праз дзевяць дзён, у свой афіцыйны дэбют, ён стаў асістэнтам у абодвух галах Хасэ Антоніа Рэеса, калі мадрыдскі клуб атрымаў хатнюю перамогу ў гульні Лігі Еўропы супраць нарвежскага «Стромсгадсэта» з лікам 2:1[2].

У ліпені 2014 года перайшоў у «Порту» за 11 млн еўра і падпісаў кантракт на пяць гадоў. 31 жніўня 2015 года вярнуўся ў Іспанію, на правах гадавой арэнды стаўшы іграком «Вільярэала»[3]. У першай палове сезона 2016/17 гуляў за «Порту», а ў студзені 2017 года зноў быў арандаваны «Вільярэалам»[4].

У жніўні 2017 года вярнуўся ў «Дэпартыва» на правах арэнды[5]. Па выніках сезона 2017/18 «Дэпартыва» страціла месца ў Ла Лізе, пасля чаго Адрыян Лопес вярнуўся ў «Порту».

У ліпені 2019 года перайшоў у «Асасуну», падпісаўшы аднагадовы кантракт.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

25 мая 2012 года Адрыян быў уключаны трэнерам зборнай Іспаніі Вісентэ дэль Боске ў пашыраны спіс зборнай на Еўра-2012, аднак у выніковы спіс не патрапіў. 26 мая адгуляў у таварыскай гульні супраць зборнай Сербіі і вызначыўся голам на 64 хвіліне.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Атлетыка»

«Порту»

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]