Коке

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Коке
Koke 2019.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Хорхэ Рэсурэксьён Меродзіа
Мянушка Новы Хаві
Нарадзіўся 8 студзеня 1992(1992-01-08)[1][2] (29 гадоў)
Грамадзянства Flag of Spain.svg Іспанія
Рост 170 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Іспанія Атлетыка Мадрыд
Нумар 6
Маладзёжныя клубы
2000—2008 Іспанія Атлетыка Мадрыд
Клубная кар’ера[* 1]
2009— Іспанія Атлетыка Мадрыд 149 (15)
2008—2011   Іспанія Атлетыка Мадрыд B 66 (7)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008 Іспанія Іспанія (да 16) 3 (1)
2008—2009 Іспанія Іспанія (да 17) 21 (6)
2010—2011 Іспанія Іспанія (да 19) 9 (0)
2011 Іспанія Іспанія (да 20) 5 (1)
2011—2013 Іспанія Іспанія (да 21) 12 (1)
2012 Іспанія Іспанія (алімп.) 6 (1)
2013— Іспанія Іспанія 15 (0)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Еўропа 2020
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 чэрвеня 2015.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 лістапада 2014
Commons-logo.svg Коке на Вікісховішчы

Хорхэ Рэсурэксьён Меродзіа (ісп.: Jorge Resurrección Merodio; нар. 8 студзеня 1992, Мадрыд, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца клуба «Атлетыка» і нацыянальнай зборнай Іспаніі. Хорхэ добра вядомы дзякуючы свайму добраму пасу[3] і здольнасці ствараць магчымасці да нападу[4].

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Коке пачаў займацца футболам у акадэміі мадрыдскага «Атлетыка» ва ўзросце 8 гадоў. У асноўнай камандзе клуба дэбютаваў 19 верасня 2009 года ў матчы супраць «Барселоны», дзе сталічныя футбалісты трывалі паражэнне з лікам 2:5. У тым сезоне ігрок яшчэ раз з’явіўся на пляцоўцы ў матчы супраць «Альмерыі», які скончыўся з лікам 2:2. У наступных сезонах час, праведзены на полі, толькі павялічываўся. 26 лютага 2011 года Хорхэ ўпершыню адзначыўся за клуб, забіўшы гол у браму «Севільі», аднак матч скончыўся з лікам 2:2.

У сезоне 2011/12 Коке нарэшце стаў важнай часткай каманды, нават пасля прыходу ў каманду Дыега Сімеонэ. Важкі ўнёсак ігрок зрабіў падчас пераможнага сезона 2013/14. Коке нават намінаваўся як найлепшы атакуючы паўабаронца чэмпіянату, аднак саступіў у выніку Андрэсу Іньесце.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У нацыянальнай зборнай Іспаніі Коке дэбютаваў 14 жніўня 2013 года, замяніўшы Санці Касорлу ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадора, які скончыўся з лікам 2:0 на карысць еўрапейцаў[5].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Атлетыка»:

Зноскі

  1. Koke // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jorge Resurrección Merodio // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Koke se destapa como asistente. Marca
  4. Koke acumula ya trece asistencias en la Liga. Diario AS
  5. Taconeo ante Ecuador. Marca

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]