Сесар Аспілікуэта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Футбол
Сесар Аспілікуэта
César Azpilicueta, Al Hilal SFC vs Chelsea F.C., 9 February 2022.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сесар Аспілікуэта Танка
Нарадзіўся 28 жніўня 1989(1989-08-28)[1][2][…] (32 гады)
Грамадзянства Flag of Spain.svg Іспанія
Рост 178 см[4]
Вага 76 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Чэлсі
Нумар 28
Маладзёжныя клубы
1999—2006 Іспанія Асасуна
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2010 Іспанія Асасуна 99 (0)
2006—2007   Іспанія Асасуна B 27 (1)
2010—2012 Францыя Марсель 47 (1)
2012— Англія Чэлсі 106 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005 Іспанія Іспанія (да 16) 3 (0)
2006 Іспанія Іспанія (да 17) 10 (0)
2007—2008 Іспанія Іспанія (да 19) 18 (2)
2009 Іспанія Іспанія (да 20) 5 (0)
2008—2011 Іспанія Іспанія (да 21) 19 (1)
2012 Іспанія Іспанія (да 23) 5 (0)
2013— Іспанія Іспанія 12 (0)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Срэбра Бразілія 2013
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Еўропа 2020
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 студзеня 2016.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 студзеня 2016
Commons-logo.svg Сесар Аспілікуэта на Вікісховішчы

Сесар Аспілікуэта Танка (ісп.: César Azpilicueta Tanco; нар. 28 жніўня 1989, Памплона, Іспанія) — іспанскі футбаліст басконскага паходжання, універсальны правы і левы абаронца англійскага клуба «Чэлсі» і нацынальнай зборнай Іспаніі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Сесар з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Асасуны». 8 красавіка 2007 года ён дэбютаваў у Ла Лізе ў матчы супраць мадрыдскага «Рэала» (0:2), паралельна застаючыся ў складзе другой каманды. Першапачаткова гуляў на пазіцыі паўабаронцы. У сезоне 2007/08 Сесар паспяхова замяняў траўмаваных аднаклубнікаў, да канца чэмпіянату заняўшы месца ў аснове каманды і перакваліфікаваўшыся ў латэраля. У сезоне 2008/09 Аспілікуэта стабільна выходзіў на поле ў стартавым складзе, а на наступны год стаў адным з вядучых ігракоў «Асасуны», згуляўшы ва ўсіх матчах лігі без заменаў.

Паводле чутак, якія з’явіліся ў чэрвені 2010 года, ігрок увайшоў у сферу інтарэсаў французскага «Марселя», а «Асасуна», з прычыны дрэннага фінансавага стану клуба, таксама была зацікаўлена ў трансферы[5]. 21 чэрвеня афіцыйны сайт французаў абвясціў аб пераходзе іграка[6]. Сума ўгоды склала 7 млн еўра[7].

24 жніўня 2012 года 22-гадовы ігрок узгадніў умовы асабістага кантракта з «Чэлсі» і прайшоў медыцынскае абследаванне. Паводле некаторых дадзеных, сума ўгоды склала ад 7 да 9 млн фунтаў[8]. Дэбютаваў у складзе «сініх» 25 верасня ў матчы Кубка лігі супраць «Вулверхэмптана».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

11 мая 2010 года настаўнік галоўнай зборнай Іспаніі Вісентэ дэль Боске ўключыў Аспілікуэту ў пашыраную заяўку з 30 футбалістаў на чэмпіянат свету 2010, але ў выніку на мундыяль Сесар не патрапіў. 20-гадовы абаронца з’яўляўся самым маладым пасля Давіда дэ Хеа іграком у спісе.

1 лютага 2013 года ён быў уключаны Дэль Боске ў заяўку на таварыскі матч супраць зборнай Уругвай. Праз пяць дзён Сесар адгуляў усе 90 хвілін, матч скончыўся перамогай з лікам 3:1 на карысць іспанцаў[9].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Марсель»:

«Чэлсі»:

Зноскі

  1. César Azpilicueta // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. César Azpilicueta // FBref.com
  3. AZPILICUETA cesar tanco // Base de Datos del Futbol Argentino
  4. https://www.chelseafc.com/en/teams/first-team/cesar-azpilicueta?pageTab=biography Праверана 25 красавіка 2022.
  5. Аспиликуэта близок к переходу в «Марсель» Архівавана 4 сакавіка 2016.. Championat.com
  6. Accord de principe pour le transfert de César Azpilicueta. Olympique de Marseille
  7. OM: «Azpi» pour 9,5 millions d'euros? Архівавана 9 сакавіка 2012. Mercato
  8. «Марсель» и «Челси» подтвердили трансфер Аспиликуэты. Championat.com
  9. Campeón hasta en los simulacros. Marca

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]