Хуан Мата
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Хуан Мануэль Мата Гарсія | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
28 красавіка 1988[1][2][…] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Іспанія | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 170 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 63 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | атакуючы паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Вісэл Кобэ | ||||||||||||||||||||||||
Нумар | 64 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хуа́н Мануэ́ль Ма́та Гарсі́я (ісп.: Juan Manuel Mata García; 28 красавіка 1988, Бургас, Іспанія) — іспанскі футбаліст, атакуючы паўабаронца японскага клуба «Вісэл Кобэ». Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2009—2016). Чэмпіён свету 2010 і чэмпіён Еўропы 2012 гадоў. Гуляе на пазіцыі вінгера ці атакуючага паўабаронцы[3].
Мата пачаў сваю футбольную кар’еру ў клубе «Рэал Аўеда», дзе правёўшы тры гады далучыўся да «Рэал Мадрыд». Далей ён прайшоў праз юніёрскія каманды і паспяхова скончыў моладзевую акадэмію клуба. У сакавіку 2007 года ён падпісаў кантракт з «Валенсіяй» і правёў вялікую частку сваёй кар’еры ў гэтым клубе, правёўшы ў ім 174 гульні, перад тым як быў падпісаны англійскім клубам «Чэлсі» ў жніўні 2011 года. Сума трансферу склала £23,5 млн. 27 жніўня 2011 года Мата дэбютаваў і забіў гол за «Чэлсі» ў гульне супраць каманды «Норвіч Сіці», дзе ён выйшаў на замену. У 2014 годзе стаў іграком «Манчэстэр Юнайтэд», дзе гуляў да 2022 года.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Мата пачаў сваю футбольную кар’еру ў клубе «Рэал Аўеда», дзе правёўшы тры гады далучыўся да моладзевай акадэміі «Рэал Мадрыд». Далей ён прайшоў праз юніёрскія каманды і паспяхова скончыў моладзевую акадэмію клуба.
«Валенсія»
[правіць | правіць зыходнік]У сакавіку 2007 года Хуан падпісаў кантракт з «Валенсіяй», дзе дзякуючы траўмам асноўных ігракоў клуба дэбютаваў за каманду. 20 сакавіка 2008 года Хуан двойчы забіў у браму «Барселоны» падчас кубкавага матча, што дапамагло «кажанам» выйсці ў фінал, дзе ў матчы супраць «Хетафэ» Мата адкрыў лік галам валенсійскага клуба. Падчас першага сезона футбаліст быў абраны заўзятарамі клуба як лепшы малады ігрок. ПУ пачатку новага сезона Мата зноў адзначыўся голам, на гэты раз у браму мадрыдскага «Рэалу», у першым матчы на Суперкубак краіны, аднак у выніку перамогу атрымалі ігракі сталічнага калектыву. Гэтак жа цудоўна складваліся справы маладога іграка і ў чэмпіянаце, гэта значыць у матчы адкрыцця супраць «Мальёркі» Мата забіў першы з трох галоў сваёй каманды, дзе «Валенсія» атрымала перамогу з лікам 3:0[4]. Таксама Хуан адзначыўся ў матчы супраць «Асасуны», забіўшы адзіны гол у матчы з перадачы Давіда Вільі[5]. Гэтак жа эфектыўна Мата дзейнічаў і ў дачыненні да партнёраў, гэтак 25 верасня 2008 года Хуан аддаў дзве галявыя перадачы ў пераможнай з лікам 0:2 выязной гульні супраць «Малагі»[6]. Праз тры дні пасля гэтага ён дапамог клубу атрымаць перамогу над «Дэпартыва», забіўшы адзін гол і аддаўшы тры галявыя перадачы, зрабіўшы такім чынам галоўны ўнёсак у хатнюю перамогу «кажанаў» з лікам 4:2[7]. Свой першы паўнавартасны сезон футбаліст скончыў з паказчыкам у 11 забітых мячоў і 13 перадачаў, саступіўшы па агульным паказчыку ў лізе толькі Хаві з «Барселоны». У наступных двух сезонах Мата быў неад’емнай часткай стартавага складу клуба і да іграка пачалі выказваць цікавасць шэраг клубаў англійскай Прэм’ер-лігі.
«Чэлсі»
[правіць | правіць зыходнік]21 жніўня 2011 года «Валенсія» абвясціла пра свой дагавор з «Чэлсі» на пераход таленавітага іграка за 23,5 млн фунтаў стэрлінгаў пры ўмове паспяховага праходжання іспанцам медыцынскага абследвання[8][9]. І ўжо 24 жніўня Мата падпісаў пяцігадовы кантракт з лонданскім клубам. Гульцом быў абраны 10 нумар, які ён выкарыстоўваў у «Валенсіі», да гэтага ім у «Чэлсі» карыстаўся ізраільскі ігрок Ёсі Бенаюн, які пагадзіўся аддаць нумар свайму новаму партнёру. Мата дэбютаваў за лонданцаў у гульні супраць «Норвіч Сіці» 27 жніўня 2011 года, выйшаўшы на 68 хвіліне на замену Фларану Малуда, і забіў трэці гол клуба на 11 хвіліне пасля выхаду на пляцоўку, гульня скончылася перамогаў «Чэлсі» з лікам 3:1[10]. На наступную гульню 10 верасня супраць «Сандэрленда» Хуан выйшаў у складзе першых адзінаццаці, але быў заменены Фернанда Торэсам на 74 хвіліне, пры гэтым іспанец згуляў выключную ролю ў перамозе сталічных футбалістаў дзякуючы сваім актыўным дзеянням па стварэнню нападаў на браму суперніка[11]. Хуан адразу стаў лідарам каманды, адным з асноўных дырыжораў нападаў «сініх», стала набіраючы асістэнцкія пункты і забіваючы мячы. 6 снежня ў рамках Лігі чэмпіёнаў «Чэлсі» сустракаўся з былым клубам Хуана — «Валенсіяй». У гэтай гульні Мата аддаў дзве галявыя перадачы на Дзідзье Драгба[12], дзякуючы чаму англічане атрымалі перамогу з лікам 3:0. Пасля прызначэння на пазіцыю часовага галоўнага трэнера «Чэлсі» Раберта Дзі Матэа, Мата пачаў гуляць на пазіцыі цэнтральнага атакуючага паўабаронцы, менш часу праводзячы на звыклым для яго левым флангу. 10 мая Хуан быў абраны лепшым іграком клуба з боку заўзятараў клуба, дзякуючы сваёй выдатнай форме асабліва ў першай часткі[13]. А ўжо 19 мая «Чэлсі» з «Баварыяй» гулялі паміж сабой у фінале Лігі чэмпіёнаў, дзе Мата на 88 хвіліне з падачы кутняга дапамог Драгба зрабіць лік нічыйным і перавесці гульню ў дадатковы час, які скончыўся нічым. Лёс трафея ў выніку вызначыўся ў серыі пенальці, аднак іспанец свой шанц не выкарыстаў, не здолеўшы перайграць Мануэля Ноера, аднак гэта не стала перашкодай для «Чэлсі». Паводле вынікаў сезона Мата стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў, уладальнікам Кубка Англіі, а таксама заняў другое месца ў Прэм’ер-лізе паводле колькасці асістэнцкіх балаў з іх колькасцю ў 14 пунктаў, саступіўшы першы радок свайму суайчынніку Давіду Сільве.
Мата прапусціў усю падрыхтоўку «Чэлсі» да новага сезона, з-за ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Лондане, але вярнуўся ў клуб да ўдзелу ў матчы на Суперкубак Англіі, дзе выйшаў на замену на 74 хвіліне. Свой першы асістэнцкі бал у сезоне Хуан атрымаў 22 верасня ў гульні супраць «Сток Сіці» ў Прэм’ер-лізе, а 25 верасня забіў свой першы гол у кубкавым матчы ў браму «Вулверхэмптана»[14]. А праз чатыры дні Мата забяспечыў перамогу «сініх» у лонданскім дэрбі супраць «Арсенала» спачатку аддаўшы галявую перадачу на Торэса на 20 хвіліне, а потым забіўшы пераможны гол на 53-й хвіліне матча[15]. Пасля звальнення Ды Матэа і прызначэння Рафаэля Бенітэса на пасаду галоўнага трэнера Мата працягнуў набіраць выніковыя балы. 22 снежня 2012 года ігрок падпісаў новы кантракт з клубам да 2018 года[16]. 3 сакавіка 2013 года Хуан Мата правёў свой 100 матч у футболцы «Чэлсі» ў гульні супраць «Вест Бромвіча» на Стэмфард Брыдж[17]. 15 мая браў удзел у фінальным матчы Лігі Еўропы супраць партугальскай «Бенфікі», дзе стаў асістэнтам пераможнага гола Браніслава Іванавіча, а на наступны дзень зноў быў абраны заўзятарамі лепшым іграком сезона.
Пасля прыходу ў клуб Жазэ Маўрынью Мата быў пазбаўлены статусу асноўнага іграка клуба, стаўка партугальцам была зроблена на бразільскага футбаліста Аскара. Маўрынью спасылаўся на тое, што Мата не здольны ўдзельнічаць акрамя нападаў у абарончых дзеяннях клуба[18]. Такім чынам ігрок пачаў менш атрымліваць гульнявой практыкі, выходзячы на поле на замены ці ўвогуле праводзячы ўсю гульню на лаўцы рэзервовых. Больш таго становішча іграка ўскладнілася прыходам у клуб бразільскага паўабаронцы Віліяна, і з-за такіх абставін з’явіліся шматлікія зацікаўленасці з боку іншых клубаў. Да канца 2014 года сваю цікавасць да Маты выказалі «Арсенал», «Тотэнхэм», «Пары Сен-Жэрмен» і «Манчэстэр Юнайтэд».
«Манчэстэр Юнайтэд»
[правіць | правіць зыходнік]25 студзеня 2014 года за некалькі дзён да закрыцця трансфернага акна Мата стаў іграком «Манчэстэр Юнайтэд» за 37,1 млн фунтаў, кантракт паміж іграком і новай камандай быў падпісаны да лета 2018 года[19]. 28 студзеня ігрок дэбютаваў у складзе новага клуба ў хатняй гульне супраць «Кардыф Сіці» і атрымаў адзін асістэнцкі пункт, што садзейнічала перамозе манкуніянцаў з лікам 2:0[20]. 1 лютага Мата зноў адзначыўся асістэнцкім балам, але на гэты раз клуб атрымаў паражэнне з лікам 1:2.
У чэрвені 2022 года манчэстэрскі клуб абвясціў пра сыход паўабаронцы па заканчэнні кантракта[21].
«Галатасарай»
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 2022 года стаў іграком турэцкага «Галатасарая»[22]. У ліпені 2023 года абвясціў пра сыход з каманды.
«Вісэл Кобэ»
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 2023 года далучыўся да японскага клуба «Вісэл Кобэ».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Хуан выступаў за юніёрскія і моладзевыя каманды Іспаніі. 14 лістапада 2008 года Вісентэ дэль Боске выклікаў Мату да нацыянальнай зборнай на таварыскую гульню супраць зборнай Чылі, аднак на поле ён не выйшаў. 28 сакавіка 2009 года ён, нарэшце, дэбютаваў у складзе зборнай у адборачным матчы да чэмпіянату свету 2010 у сустрэчы супраць зборнай Турцыі, дзе іспанцы атрымалі перамогу з лікам 1:0 у Мадрыдзе. Хуан выйшаў на замену Давіду Вільі на 63 хвіліне. У чэрвені 2009 года Дэль Боске ўключыў Мату на Кубак канфедэрацый 2009 года, які стаў першым міжнародным турнірам у складзе зборнай для іграка. Ён выйшаў на поле на першых хвілінах у гульні супраць зборнай Ірака і выйшаў на замену ў паўфінальным матчы супраць зборнай ЗША.
9 верасня 2009 года Мата забіў свой першы гол за зборную Іспаніі, якая атрымала перамогу з лікам 3:0 над зборнай Эстоніі і, такім чынам, забяспечыла сабе месца на чэмпіянаце свету ў Паўднёвай Афрыцы. На чэмпіянаце свету Хуан меў ролю рэзервовага іграка, дзе з’явіўся толькі ў матчы супраць зборнай Гандураса на апошнія 20 хвілін, тым не менш ігрок стаў чэмпіёнам свету. У 2011 годзе Мата гуляў выключную ролю на моладзевым чэмпіянаце Еўропы, стаўшы пераможцам спаборніцтва разам са сваёй камандай. Мата браў удзел таксама ў чэмпіянаце Еўропы 2012, дзе выйшаў на замену ў фінальным матчы супраць зборнай Італіі і забіў апошні гол у гульні, дзе пірэнейскія ігракі былі мацней з лікам 4:0.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Мата навучаўся ў політэхнічным універсітэце Мадрыда на факультэце журналістыкі. У вольны ад футбола час любіць гуляць у настольны тэніс.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Клубныя
[правіць | правіць зыходнік]«Валенсія»:
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2008
«Чэлсі»:
- Уладальнік Кубка Англіі: 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2012
- Пераможца Лігі Еўропы: 2013
«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Уладальнік Кубка Англіі: 2016
- Уладальнік Кубка Англійскай футбольнай лігі: 2017
- Уладальнік Суперкубка Англіі: 2016
- Пераможца Лігі Еўропы: 2017
«Галатасарай»:
- Чэмпіён Турцыі: 2023
Міжнародныя
[правіць | правіць зыходнік]Іспанія:
- Чэмпіён свету: 2010
- Чэмпіён Еўропы: 2012
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Juan Mata // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ MATA juan manuel // Argentine Soccer Database
- ↑ «Mata Profile — Chelsea». Chelsea FC official website.
- ↑ Valencia 3-0 Mallorca Архівавана 17 ліпеня 2012.. ESPN Soccernet.
- ↑ Valencia 1-0 Osasuna Архівавана 14 ліпеня 2012.. ESPN Soccernet.
- ↑ Málaga 0-2 Valencia(недаступная спасылка). ESPN Soccernet.
- ↑ Villa goals ensure Valencia victory. UEFA
- ↑ Valencia agree to sell Juan Mata to Chelsea. BBC Sport.
- ↑ Mata Deal Agreed. ChelseaFC.com.
- ↑ Ten Canaries downed after Ruddy dismissal Архівавана 16 ліпеня 2012.. ESPN Soccernet.
- ↑ Sunderland 1-2 Chelsea. BBC Sport.
- ↑ Didier Drogba’s double keeps Chelsea’s Champions League dream alive. The Daily Telegraph
- ↑ Mata the main man. Chelsea FC.
- ↑ Chelsea 6-0 Wolves BBC Sport.
- ↑ Arsenal 1-2 Chelsea BBC Sport.
- ↑ [Juan Mata new contract: Chelsea tie down Spanish star to a new five-year deal]. Mirror.
- ↑ A family Sunday Архівавана 4 студзеня 2014.. Grada360.
- ↑ José Mourinho: Oscar better than Juan Mata… at the moment. Inside World Soccer.
- ↑ Juan Mata: Manchester United sign Chelsea midfielder for £37.1m. BBC Sport.
- ↑ Manchester United 2-0 Cardiff. BBC.com
- ↑ Футбол. "Манчестер Юнайтед" объявил об уходе Хуана Маты Архівавана 7 ліпеня 2022.. pressball.by
- ↑ Мата и Икарди стали игроками "Галатасарая". football.by
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хуан Мата
- Афіцыйны сайт Архівавана 28 жніўня 2011.
- Нарадзіліся 28 красавіка
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Бургас
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Іспаніі
- Ігракі зборнай Іспаніі па футболе
- Ігракі ФК Рэал Мадрыд Кастылья
- Ігракі ФК Валенсія
- Ігракі ФК Чэлсі
- Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
- Ігракі ФК Галатасарай
- Ігракі ФК Вісэл Кобэ
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
- Чэмпіёны свету па футболе
- Чэмпіёны Еўропы па футболе