Жордзі Альба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Жордзі Альба
Jordi Alba Euro 2012.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Жордзі Альба Рамас
Нарадзіўся 21 сакавіка 1989(1989-03-21)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Іспаніі Іспанія
Рост 170 см
Вага 69 кг
Пазіцыя левы абаронца, левы паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Іспаніі Барселона
Нумар 18
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1996 — 1998 Сцяг Іспаніі Аспіталет
1998 — 2005 Сцяг Іспаніі Барселона
2005 — 2007 Сцяг Іспаніі Карнелья
2007 Сцяг Іспаніі Валенсія
Клубная кар’ера*
2007 — 2012 Сцяг Іспаніі Валенсія 73 (5)
2007 — 2008   Сцяг Іспаніі Валенсія B 18 (5)
2008 — 2009   Сцяг Іспаніі Хімнастык (Тарагона) 37 (4)
2012 — Сцяг Іспаніі Барселона 161 (6)
Нацыянальная зборная**
2006 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 19) 6 (1)
2009 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 20) 9 (0)
2008 — 2011 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 21) 4 (0)
2008 — Сцяг Каталоніі Каталонія 5 (0)
2011 — Сцяг Іспаніі Іспанія 60 (8)
Міжнародныя медалі
Кубкі канфедэрацый
Срэбра Бразілія 2013
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Польшча/Украіна 2012
Міжземнаморскія гульні
Золата Пескара 2009 футбол

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 мая 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 сакавіка 2018.

Жо́рдзі А́льба Ра́мас (катал.: Jordi Alba Ramos; нар. 21 сакавіка 1989, Аспіталет-дэ-Льябрэгат, Іспанія) — іспанскі футбаліст (паводле нацыянальнасці з’яўляецца каталонцам), абаронца клуба «Барселона» і нацыянальнай зборнай Іспаніі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Валенсія»[правіць | правіць зыходнік]

Займацца футболам Жордзі Альба пачаў у складзе «Барселоны», аднак сваім выпускніком яго мае права назваць футбольная школа іншага гранда іспанскага футболу — «Валенсіі», куды Жордзі перайшоў транзітам праз моладзевую каманду клуба «Карнелья».

Пасля сезону, праведзенага ў дублі, Жордзі Альба стаў прыцягвацца да гульняў за асноўны склад. Але з-за высокай канкурэнцыі на пазіцыі левага паўабаронцы малады ігрок сезон 2008/09 правёў у арэндзе ў клубе Сегунды «Хімнастык». Там Жордзі гуляў рэгулярна, а ў міжсезонні 2009 года Жордзі Альба вярнуўся ў «Валенсію».

У сярэдзіне новага сезона ігрок атрымаў шанц на сталую гульню ў асноўным складзе з-за траўмаў сваіх партнёраў на левым флангу абароны. Жордзі Альба цалкам годна справіўся з гульнёй у новым для сябе амплуа. 11 красавіка 2010 года Жордзі Альба забіў свой першы гол за «Валенсію», правёўшы мяч у браму «Мальёркі».

«Барселона»[правіць | правіць зыходнік]

28 чэрвеня 2012 года Альба падпісаў пяцігадовы кантракт са сваім былым клубам «Барселонай», за трансфер «Валенсія» атрымала 14 мільёнаў еўра[2].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

11 кастрычніка 2011 года малады паўабаронца дэбютаваў у складзе зборнай Іспаніі ў матчы супраць зборнай Шатландыі[3]. Свой першы мяч за зборную забіў у фінальным матчы чэмпіянату Еўропы 2012 у браму зборнай Італіі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Барселона»:

Іспанія:

Зноскі

  1. Jordi Alba // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Agreement with Valencia over Jordi Alba. fcbarcelona.com
  3. Хорди Альба: буду хранить футболку сборной Испании. championat.com

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]