Хасэ Антоніа Рэес

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Хасэ Антоніа Рэес
José Antonio Reyes Calderón.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Хасэ Антоніа Рэес Кальдэрон
Нарадзіўся 1 верасня 1983(1983-09-01)[1]
Памёр 1 чэрвеня 2019(2019-06-01)[2] (35 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Іспаніі Іспанія
Рост 178 см
Вага 75 кг
Пазіцыя вінгер
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1994 — 1999 Сцяг Іспаніі Севілья
Клубная кар’ера*
1999 — 2004 Сцяг Іспаніі Севілья 86 (21)
1999 — 2001   Сцяг Іспаніі Севілья B 32 (1)
2004 — 2007 Сцяг Англіі Арсенал 69 (16)
2006 — 2007   Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд 30 (6)
2007 — 2012 Сцяг Іспаніі Атлетыка Мадрыд 103 (8)
2008 — 2009   Сцяг Партугаліі Бенфіка 24 (4)
2012 — 2016 Сцяг Іспаніі Севілья 109 (9)
2016 — 2017 Сцяг Іспаніі Эспаньёл 21 (3)
2018 Сцяг Іспаніі Кордава 17 (1)
2018 Сцяг Кітая Сіньцзян Цяньшань Леапард 14 (4)
2019 Сцяг Іспаніі Эстрэмадура 9 (0)
Нацыянальная зборная**
1999 — 2000 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 16) 7 (5)
2001 — 2002 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 19) 7 (3)
2002 — 2003 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 21) 7 (3)
2003 — 2006 Сцяг Іспаніі Іспанія 21 (4)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Хасэ Антоніа Рэес Кальдэрон (ісп.: José Antonio Reyes Calderón; 1 верасня 1983, Утрэра, Іспанія1 чэрвеня 2019) — іспанскі футбаліст цыганскага паходжання, паўабаронца ці нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2003—2006).

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Рэес далучыўся да моладзевай каманды мясцовага клуба «Севілья» ва ўзросце 10 гадоў. Яго талент быў вызначаны, і ён прадстаўляў клуб на ўсіх моладзевых узроўнях. Пасля таго як пачаў гуляць за асноўную каманду «Севільі» атрымаў рэпутацыю ўніверсальнага нападніка і стаў рэзка набіраць папулярнасць.

«Арсенал»[правіць | правіць зыходнік]

Узімку 2004 года ігрок перайшоў у склад лонданскага «Арсенала». Сума ўгоды склала 25 млн фунтаў стэрлінгаў. У складзе англійскага клуба Рэес дэбютаваў 2 лютага ў матчы супраць «Манчэстэр Сіці» (2:1), а праз два дні забіў свой першы мяч у браму «Мідлсбра».

«Рэал»[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 2006 года ў прэсе з’явілася інфармацыя аб тым, што да Рэеса праяўляе цікавасць мадрыдскі «Рэал». Сам футбаліст у інтэрв’ю некалькі раз адзначаў, што жадаў бы вярнуцца на радзіму.

У сезоне 2006/07 Рэес разам з «Рэалам» атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Іспаніі. Футбаліст выходзіў на поле ў трыццаці матчах і адзначыўся шасцю забітымі мячамі, два з якіх — у матчы апошняга тура супраць «Мальёркі» (3:1) — прынеслі мадрыдцам чэмпіёнскі тытул. Пасля заканчэння сезону ў прэсе з’явіліся чуткі аб тым, што Рэес можа перайсці ў «Ліён».

«Атлетыка»[правіць | правіць зыходнік]

31 ліпеня 2007 года Рэес быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Атлетыка». За гэты трансфер «Арсенал» атрымаў каля 12 мільёнаў еўра, а футбаліст падпісаў чатырохгадовы кантракт з мадрыдскім клубам. 27 жніўня 2010 года забіў за «Атлетыка» гол у матчы Суперкубка УЕФА супраць італьянскага «Інтэра», сустрэча скончылася перамогай іспанцаў з лікам 2:0.

«Севілья»[правіць | правіць зыходнік]

5 студзеня 2012 года ігрок падпісаў кантракт з «Севільяй» тэрмінам да 30 чэрвеня 2015 года[3]. Сума трансфера склала 3,5 млн еўра[4]. У складзе андалузскага клуба тройчы запар стаў пераможцам Лігі Еўропы. 1 чэрвеня 2016 года стала вядома аб тым, што Рэес пакідае «Севілью»[5].

«Эспаньёл»[правіць | правіць зыходнік]

28 чэрвеня 2016 года было абвешчана аб пераходзе Рэеса ў «Эспаньёл»[6]. У маі 2017 года пакінуў каманду[7].

Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]

У першай палове сезону 2017/18 заставаўся без клуба, а ў студзені 2018 года стаў іграком «Кордавы»[8]. У чэрвені 2018 года перабраўся ў кітайскі клуб «Сіньцзян Цяньшань Леапард».

У студзені 2019 года вярнуўся ў Іспанію, папоўніўшы склад «Эстрэмадуры».

Загінуў 1 чэрвеня 2019 года ў дарожна-транспартным здарэнні[9].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Арсенал»:

«Рэал»:

«Бенфіка»:

«Атлетыка»:

«Севілья»:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]