Акадэмія працы, сацыяльных адносін і турызму

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Акадэмія працы, сацыяльных адносін і турызму
Академія праці, соціальних відносин і туризму
Apsv new-01.png
Академія праці, соціальних відносин і туризму.jpg
Арыгінальная назва Академія праці, соціальних відносин і туризму
Міжнародная назва Academy of Labour, Social Relations and Tourism
Заснаваны 1993
Юрыдычны адрас вул. Кальцэвая дарога 3а, г. Кіеў, Украіна
Сайт socosvita.kiev.ua

Акадэмія працы, сацыяльных адносін і турызму — вышэйшая навучальная ўстанова Федэрацыі прафсаюзаў Украіны, якая знаходзіцца ў Кіеве.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Акадэмія была ўтворана ў 1993 годзе на базе Вучэбна-метадычнага цэнтра Федэрацыі прафсаюзаў Украіны, першапачаткова называлася Акадэміяй працы і сацыяльных адносін. У пачатку 2010-х гадоў да акадэміі былі далучаны яшчэ две вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія падпарадкоўваліся Федэрацыі прафсаюзаў Украіны. Гэта Харкаўскі сацыяльна-эканамічны інстытут і Інстытут турызму ў Кіеве. З-за гэтага ў красавіку 2013 года акадэмія працы і сацыяльных адносін была перайменаваная ў Акадэмію працы, сацыяльных адносін і турызму.

Навучальная ўстанова ажыццяўляе падрыхтоўку на кваліфікацыйных узроўнях "бакалаўр", "магістр" і "доктар філасофіі", у акадэміі ёсць дзённая, завочная і дыстанцыйная формы адукацыі. Падрыхтоўка бакалаўраў і магістраў ажыццяўляецца па сямі спецыяльнасцях: права, сацыяльная работа, сацыялогія, прадпрымальніцтва, гандаль і біржавая дзейнасць, маркетынг, фінансы, банкаўская справа і страхаванне, менеджмент, турызм. Функцыянуе два факультэты: юрыдычны факультэт і факультэт эканомікі, сацыяльных адносін і турызму, таксама дзейнічае Інстытут прафсаюзнага руху.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]