Ваенны інстытут тэлекамунікацый і інфарматызацыі імя Герояў Крут

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вайсковы інстытут тэлекамунікацый і інфарматызацыі імя Герояў Крут
(ВІТІ)
Військовий інститут телекомунікацій та інформатизації
ВІТІ 2019.png
Главный корпус ВИТИ.jpg
Арыгінальная назва Військовий інститут телекомунікацій та інформатизації
Міжнародная назва Military Institute of Telecommunications and Information Technologies
Заснаваны 1918
Тып ваенная ВНУ
Рэктар Віктар Мікалаевіч Астапчук
Бакалаўрыят да
Магістратура да
Аспірантура да
Дактарантура да
Метро Пэчэрская
Юрыдычны адрас вул. Маскоўская 45/1,
01011 г. Кіеў, Украіна
Сайт viti.edu.ua

Ваенны інстытут тэлекамунікацый і інфарматызацыі імя Герояў Крутукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ваенна-тэхнічнага профілю, якая знаходзіцца ў Кіеве і рыхтуе афіцэраў для войск сувязі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

19 жніўня 1992 года пастановай Кабінета міністраў Украіны быў створаны Кіеўскі ваенны інстытут кіравання і сувязі на базе Кіеўскага вышэйшага ваеннага інжынернага вучылішча сувязі і Кіеўскага вышэйшага інжынернага радыётэхнічнага вучылішча супрацьпаветранай абароны імя Пакрышкіна.

1 ліпеня 1999 года у адпаведнасці з сумесным загадам міністра абароны Украіны і міністра адукацыі Украіны быў створаны Ваенны інстытут КПІ.

23 сакавіка 2001 года пастановай Кабінета Міністраў Украіны на базе Кіеўскага ваеннага інстытута кіравання і сувязі і Ваеннага інстытута Кіеўскага політэхнічнага інстытута быў створаны Ваенны інстытут тэлекамунікацый і інфарматызацыі (ВІТІ НТУУ «КПІ»).

6 чэрвеня 2007 года пастановай Кабінета міністраў Украіны Палтаўскі ваенны інстытут сувязі рэарганізаваны на факультэт сродкаў ваеннай сувязі ВІТІ НТУУ «КПІ».

Распараджэннем Кабінета міністраў Украіны ад 26 чэрвеня 2013 года быў створаны Ваенны інстытут тэлекамунікацый і інфарматызацыі Дзяржаўнага універсітэта тэлекамунікацый (ВІТІ ДУТ).

Ваенны інстытут тэлекамунікацый і інфарматызацыі як самастойная вышэйшая навучальная ўстанова быў створаны згодна з Пастановай Кабінета міністраў Украіны ад 30 студзеня 2015 года.

27 кастрычніка 2017 года на тэрыторыі інстытута ўрачыста адкрыты помнік выпускніку ваеннай навучальнай установы 2000 года Герою Украіны генерал-маёру Максіму Шапавалу.

29 студзеня 2018 года інстытуту было прысвоена ганаровае імя Герояў Крут - у гонар герояў боя, які адбыўся 29 студзеня 1918 года каля сяла Круты на Чарнігаўшчыне, калі армія УНР у асобе кіеўскіх курсантаў мужна змагалася з наступаючымі атрадамі бальшавікоў, якіх было у тры разы больш.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт тэлекамунікацыйных сістэм
  • Факультэт інфармацыйных тэхналогій
  • Факультэт баявога прымянення сістэм кіравання і сувязі
  • Навуковы цэнтр сувязі і інфарматызацыі
  • Ваенны каледж (г. Палтава)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]