Міжрэгіянальная акадэмія кіравання персаналам

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міжрэгіянальная акадэмія кіравання персаналам
Міжрегіональна академія управління персоналом
Арыгінальная назва Міжрегіональна академія управління персоналом
Міжнародная назва Interregional Academy of Personnel Management
Заснаваны 1989
Тып прыватны ўніверсітэт
Прэзідэнт Расціслаў Георгіевіч Шчокін
Рэктар Міхаіл Фёдаравіч Ганчарэнка
Юрыдычны адрас вул. Фрамэціўская 2, 03039 г. Кіеў, Украіна
Сайт maup.com.ua

Міжрэгіянальная акадэмія кіравання персаналам — недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ва Украіне.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Акадэмія ўтворана ў 1989 годзе як недзяржаўная вышэйшая навучальная і навукова-даследчая ўстанова, якая прафесійна займаецца праблемамі менеджменту і бізнесу. Заснавальнік, першы рэктар і прэзідэнт акадэміі — Георгій Васільевіч Шчокін. У акадэміі вучацца студэнты з 39 краін свету па 20 спецыяльнасцях і 109 спецыялізацыях. Акадэмія ўключае Прэзідэнцкі ўніверсітэт у Кіеве, Усеўкраінскі ўніверсітэт (больш за 40 інстытутаў, філіялаў, даччыных структур ва ўсіх рэгіёнах Украіны) і Міжнародны адкрыты ўніверсітэт (Інстытут міжнароднай адукацыі ў Кіеве і сетка цэнтраў за мяжой). Навучальны працэс забяспечваюць больш за 2300 выкладчыкаў, 70 % з якіх — дактары і кандыдаты навук. Акадэмія мае ліцэнзію Міністэрства адукацыі і навукі Украіны, у тым ліку на наданне адукацыйных паслуг замежным грамадзянам, і акрэдытаваная па IV (вышэйшаму) ўзроўню па ўсіх спецыяльнасцях і выдае дыпломы дзяржаўнага ўзору. Акадэмія не раз трапляла ў гучныя скандалы, звязаныя з антыўкраінскімі і ксенафобскімі выказваннямі выкладчыкаў, антысемітызмам і адмаўленнем Халакосту, неналежнай якасцю падрыхтоўкі спецыялістаў і інш.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Інстытуты і факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Інстытут дызайну, архітэктуры і журналістыкі
  • Інстытут медыцынскіх і фармацэўтычных навук
  • Інстытут менеджменту, эканомікі і фінансаў
  • Інстытут міжнародных адносін і сацыяльных навук
  • Інстытут правы
  • Факультэт камп’ютарна-інфармацыйных тэхналогій
  • Факультэт фармацыі
  • Дэснянскі інстытут

Рэгіянальныя прадстаўніцтвы[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя падраздзяленні[правіць | правіць зыходнік]

  • Эканоміка-прававы тэхнікум у г. Кіеў
  • Дэснянскі эканоміка-прававы каледж у г. Кіеў

Некаторыя вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]