Перайсці да зместу

Александрыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Александрыя, Егіпет)
Горад
Александрыя
إسكندرية (al-Iskandariyya)
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Унутранае дзяленне
6 раёнаў
Заснаваны
331 да н.э.
Першая згадка
Плошча
2 679 км²
Вышыня цэнтра
−1 м[1]
Насельніцтва
  • 5 039 975 чал. (1 ліпеня 2017)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
03
Паштовыя індэксы
21500
Афіцыйны сайт
Александрыя на карце Егіпта
Александрыя (Егіпет)
Александрыя
Александрыя (Егіпет)
Александрыя

Александрыя — горад, важнейшы гандлёвы і культурны цэнтр Егіпта на беразе Міжземнага мора ў дэльце р. Ніл, цяпер адміністрацыйны цэнтр губернатарства.

Пабудаваны быў Аляксандрам Македонскім у 332331 да н.э. Дзякуючы свайму зручнаму размяшчэнню горад хутка развіваўся і пасля смерці свайго заснавальніка стаў сталіцай грэка-егіпецкай дзяржавы Пталамеяў і цэнтрам эліністычнай культуры. 3 30-х да н.э. у складзе Рымскай імперыі. Надзвычай вялікае значэнне Александрыя іграла ў культурным і рэлігійным жыцці антычнага свету. У першыя стагоддзі ранняга сярэднявечча яна яшчэ працягвала заставацца адным з цэнтраў грэчаскай навуковай думкі, буйным гандлёва-прамысловым цэнтрам Візантыйскай імперыі, пад уладай якой яна знаходзілася з канца 4 ст. Александрыя разам з тым была і адным з галоўных цэнтраў ранняга хрысціянства і манаства. Менавіта тут у 4 ст. патрыярх Афанасій Александрыйскі ўзначаліў рэлігійную барацьбу супраць вучэння Арыя. А мясцовыя манахі-хрысціяне ў помсту за разбурэнне храма спалілі славутую Александрыйскую бібліятэку з усімі яе велізарнымі для таго часу кніжнымі фондамі. У 7 ст. Александрыя была заваявана арабамі, а пасля заснавання імі ў 969 Каіра наступіў яе заняпад.[3]

Александрыя зноў набывае вялікае значэнне ў 1798 з пачаткам Егіпецкай кампаніі Напалеона. Французская армія захоплівае горад у ліпені 1798 і ўтрымлівае яго да 1801. У сакавіку 1801 брытанскі экспедыцыйны корпус разбівае французскія сілы, а ў верасні таго ж году пасля асады займае Александрыю. Пачынаецца перыяд панавання англічан. Махамед Алі, асманскі губернатар Егіпта, адбудоўвае горад, амаль да ступені яго былой славы. Паступова Александрыя становіцца горадам такога ж значэння ў эканамічным, культурным, транспартным, адукацыйным плане, як і Каір, а ў нечым і пераўзыходзіць яго. У 1954 Александрыя стала ахвярай бамбардзіроўкі ізраільскай авіяцыі.

Адміністрацыйнае дзяленне

[правіць | правіць зыходнік]

Сучасная Александрыя падзяляецца на 6 раёнаў:

  • Аль-Мантаза (1,2 млн жыхароў)
  • Шарак (Усходняя Александрыя) (1 млн жыхароў)
  • Васат (Цэнтральная Александрыя) (0,5 млн жыхароў)
  • Аль-Амрыя (845 тыс. жыхароў)
  • Агамі (Заходняя Александрыя) (390 тыс. жыхароў)
  • Аль-Гамрок (146 тыс. жыхароў).

Два горада, якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Александрыйскага губернатарства, ствараюць разам з самой Александрыяй агламерацыю:

  • Борг аль-Араб (187 тыс. жыхароў)
  • Нью-Борг аль-Араб (8 тыс. жыхароў).

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б GeoNames — 2005.
  2. https://capmas.gov.eg/Admin/Pages%20Files/201871611358gov.pdf
  3. Скарына Ф. Творы…