Алена Рыгораўна Мазанік

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Алена Мазанік)
Jump to navigation Jump to search
Алена Рыгораўна Мазанік
Дата нараджэння: 22 сакавіка (4 красавіка) 1914
Месца нараджэння:
Дата смерці: 7 красавіка 1996(1996-04-07) (82 гады) ці 18 мая 1996(1996-05-18)[1] (82 гады)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Альма-матар:
Партыя:
Узнагароды і прэміі:
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы»
Алена Рыгораўна Мазанік на Вікісховішчы

Алена Рыгораўна Мазанік (22 сакавіка (4 красавіка) 1914 в. Паддзягцярня7 красавіка 1996) — савецкая разведчыца, непасрэдная выканаўца знішчэння генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ. Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Магіла Алена Мазанік на Ўсходніх могілках Мінска.

Нарадзілася ў вёсцы Паддзягцярня, цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці), у сялянскай сям'і. Адукацыя — сярэдняя, 6 класаў, вучылася ў Блужскай школе[2].. У 1931 годзе паступіла на працу афіцыянткай у сталовую Саўнаркама БССР. Неўзабаве выйшла замуж за Б. А. Тарлецкага, шафёра, работніка НКУС. У 1935 годзе ў яе нарадзіўся сын Жэня, памёр праз паўтара года. Пасля нараджэння дзіцяці Алена перайшла працаваць у дом адпачынку беларускага Саўнаркама; у 1939 годзе яна перанесла заўчасныя роды; дзіцяці выратаваць не ўдалося. У гэтым жа годзе Алена перайшла на працу ў сталовую ЦК Кампартыі Беларусі.

Пасля падзення Мінска Алена (сяброўкі звалі яе Галінай, пад гэтым імем яна была вядомая і немцам, і партызанам) уладкавалася прыбіральшчыцай у адну з нямецкіх вайсковых частак, потым працавала афіцыянткай на фабрыцы-кухні і ў казіно для нямецкіх афіцэраў.

Забойства Вільгельма Кубэ[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку чэрвеня 1943 года яна была прынята на працу ў трохпавярховы асабняк па вул. Тэатральнай, 27, у якім жыў разам з сям'ёй генеральны камісар Беларусі Вільгельм Кубэ.

У ноч з 21 на 22 верасня 1943 года ў Мінску, у доме ва ўласным ложку выбухам англійскай міны з гадзіннікавым механізмам быў забіты гаўляйтэр Беларусі Вільгельм Кубэ. Бомбу пад ложак падклала Алена Мазанік, якая працавала там прыбіральшчыцай. Перадала ёй бомбу падпольшчыца Марыя Осіпава.

Зноскі

  1. Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 30 жніўня 2019.
  2. Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мінскае антыфашысцкае падполле.: Беларусь, 1995.
  • Мазаник Е. Г., Возмездие. Мн.: Мастацкая літаратура, 1981.
  • Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны. Т.3, Мн.: Беларусь, 1985.С. 397.
  • Дубровский Н. В., Бессмертие подвига. Мн.: Беларусь. 2002, с.68.
  • Селемнёв В. Д., Шимолин В. И., Охота на палача: ист.- док. очерк. Мн.: Літаратура і мастацтва, 2007.
  • Туронак Юры. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. У кнізе «Мадэрная гісторыя Беларусі». Вільня: Інстытут беларусістыкі. 2006, с.510 — 677.
  • «В тени у Мазаник»: интервью с В. Селемнёвым, газета «Республика», 4 августа 2007 г., № 143.