Алесь Бадак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алесь Бадак
Род дзейнасці Літаратар
Дата нараджэння 28 лютага
Месца нараджэння в. Туркі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі


Лаўрэат прэмій «Залаты апостраф» (2003) і «Залаты купідон» (2008)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алесь Бадак (28 лютага 1966, в. Туркі, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі пісьменнік, паэт-песеннік, публіцыст, крытык. Аўтар больш як дзесяці паэтычных кніг, шматлікіх крытычных артыкулаў і рэцэнзій, а таксама тэкстаў песень[1].

Біяграфія

На пасаде намесніка дырэктара РВУ «Выдавецкі дом "Звязда"»

Нарадзіўся ў сям'і рабочага. У школе цікавіўся творчасцю Ясеніна, потым Андрэя Вазнясенскага, Якуба Коласа. У 1983 годзе пасля заканчэння школы паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі (1984—1986). Пасля дэмабілізацыі працягнуў вучобу ва ўніверсітэце, які скончыў у 1990 годзе[2]. У тым жа годзе прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Працаваў пазаштатным карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюзу пісьменнікаў Беларусі (1990—1991), рэдактарам аддзелу, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Бярозка» (1991—2001), рэдактарам аддзела часопіса «Полымя» (2001—2002), загадчыкам аддзела прозы, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (2002—2009). У 2009—2014 гадах галоўны рэдактар часопіса «Нёман». З 2014 года галоўны рэдактар часопіса «Полымя».

У 2009—2012 гадах адначасова 1-ы намеснік дырэктара Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». З 2012 года намеснік дырэктара РВУ Выдавецкі дом «Звязда».

Творчасць

Пачынаў, як паэт. З першымі вершамі выступіў у друку ў 1979 годзе[2] (газета «Піянер Беларусі»). Пачаў журналісцкую дзейнасць у газеце «Будаўнік камунізму» (цяпер «Ляхавіцкі веснік»). На пачатку 1990-х гадоў напісаў вельмі шмат песень. Гэта быў пік працы А. Бадака як паэта-песенніка. На вершы аўтара складалі песні Аляксандр Саладуха, Анатоль Ярмоленка, Алеся. Алесь Бадак з'яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх конкурсаў песні[2].

У 2003 годзе быў у ліку першых лаўрэатаў літаратурнай прэміі «Залаты апостраф»[3]. Пазней пачынае выдаваць прозу і творы для дзяцей. Выступае актыўным прапагандыстам дзіцячай літаратуры, з'яўляецца адным з арганізатараў клуба дзіцячых пісьменнікаў.

У апошнія гады часцей выступае ў перыядычным друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.

Бібліяграфія

Зборнікі паэзіі

  • «Будзень» (1989)
  • «За ценем самотнага сонца : Вершы і песні» (Мн., Мастацкая літаратура, 1995)
  • «Маланкавы посах : Кніга лірыкі» (2004)

Літаратурныя творы для дзяцей

  • «Мы купілі кракадзіла : Вершы» (1995, у суаўтарстве з В. Шніпам)
  • «Маленькі чалавек у вялікім свеце : Кніга для бацькоў, дзядуль, бабуль і выхавацеляў дзіцячых садкоў» (1995)
  • «Верабей з рагаткай : Казкі, вершы, лічылкі» (1999)
  • «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў : Аповесці-казкі» (2001)
  • «Расліны : батанічныя эцюды» (2008)
  • «Жывёлы : заалагічныя эцюды»(2009)
  • «Птушкі : заалагічныя эцюды» (2010)
  • «Насякомыя : заалагічныя эцюды» (2011)
  • «Водны свет : заалагічныя эцюды» (2012)

Апавяданні

«Iнструкцыя па спакушэннi замужнiх жанчын» (газ. «Лiтаратура i мастацтва», 2008; псіхалагічная драма)

У перакладзе на рускую мову

  • Бадак, А. О тебе и тех, кто рядом : для любящих и предусмотрительных родителей и педагогов, а также для любознательных детей : пособие для педагогов учреждений, обеспечивающих получение дошкольного образования / А. Бадак. — Минск : Лексис, 2005. — 31 с.
  • Бадак, А. Невероятные истории из жизни волшебников : сказочные повести / А. Бадак. — Минск : Літаратура і Мастацтва, 2011. — 204 с.

Прызнанне

  • Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2003)
  • Лаўрэат прэміі «Залаты купідон» за найлепшую кнігу года ў намінацыі «Публіцыстыка» (2008; за кнігу «Расліны: батанічныя эцюды»)
  • Лаўрэат прэміі СНД «Зоркі Садружнасці» (разам з А. Карлюкевічам) (2014)
  • Лаўрэат прэміі Васіля Віткі (2015)

Літаратура

Зноскі

  1. Галіна Махнач Літаратура цяпер і назаўсёды // Беларуская думка : Часопіс. — Мн.: Адміністрацыя Прэзідэнта РБ, 2015. — № 1. — С. 38. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2015.
  2. а б в Яфімава 1996, с. 78.
  3. Віка Трэнас. Лаўрэаты прэміі “Залаты апостраф” . Час навінаў (23 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2014. Праверана 6 жніўня 2014.

Шаблон:Пісьменнікі і паэты Беларусі