Алтынтаг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алтынтаг
кіт. 阿尔金山, уйг. ئالتۇن تاغ
Altyn Tagh grassland and snow.jpg
39°00′ пн. ш. 92°00′ з. д.HGЯO
Краіна
РазмяшчэннеЦэнтральная Азія 
Горная сістэмаКуньлунь 
Даўжыня800 км
Вышэйшы пункт6161 м 
Алтынтаг (Кітай)
Алтынтаг
Кітай Цынхай яшчэ не мае пазіцыйнай карты.
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Алтынта́г (Алтыншань); кіт.: 阿尔金山, уйг. ئالتۇن تاغ — «залатыя горы») — горны хрыбет у Цэнтральнай Азіі, паўночна-заходняе адгор'е горнай сістэмы Куньлунь. Размяшчаецца на захадзе Кітая, фарміруе натуральную мяжу Тыбецкага плато з Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёнам і пустынь Гобі. Хрыбет праходзіць на поўдзень ад Лоб-Нора і Дуньхуана, аддзяляючы Тарымскую ўпадзіну з поўначы ад Цайдамскай катлавіны з поўдня.

Даўжыня хрыбта складае каля 800 км. Паўднёва-заходняя частка Алтынтага — скалістая, моцна расчлянёная, укрыта вечнымі снягамі і ледавікамі, максімальныя вышыня да 6161 м; паўночна-ўсходняя — кароткія масівы вышынёй больш за 5000 м; цэнтральная — рэзка звужаная і паніжаная, пераважная вышыня да 3000—3500 м.

Складзены з гнейсаў, крышталічных сланцаў, філітаў. Карысныя выкапні: руды храмітаў, свінцу, цынку, нікелю, плаціны.

Клімат рэзка кантынентальны, засушлівы. Найбольшая р. Чэрчэн(руск.) бел. з прытокамі. На перадгор'ях камяністыя пустыні, у далінах растуць эфедры, салянкі, зараснікі саксаулу і тамарыску, на схілах гор — стэпавая расліннасць і альпійскія лугі.

Жывёлыны свет: дзікі як, антылопы, кукуяманы і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]