Альфонс II (кароль Неапаля)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Альфонс II (кароль Неапаля)
Alfonso II di Napoli.jpg
Coat of arms of Alfonso II, King of Naples, KG.png
 
Дзейнасць: суверэн
Нараджэнне: 4 лістапада 1448
Смерць: 18 снежня 1495 (47 гадоў)
Пахаванне:
Дынастыя: Дынастыя Трастамара
Бацька: Ferdinand I of Naples[d]
Маці: Isabella, Princess of Taranto[d]
Жонка: Ippolita Maria Sforza[d]
Дзеці: Фердынанд II, кароль Неапаля, Ізабела Арагонская[d], Sancha of Aragon[d] і Alfonso of Aragon[d]
 
Узнагароды:
Ордэн Падвязкі

Альфонс II (італ.: Alfonso II di Napoli; 4 лістапада 1448, Неапаль — 19 лістапада 1495, Месіна) — кароль Неапаля ў 1494—1495 гадах з дынастыі Трастамара (у Неапалі званай звычайна Арагонскай). Сын караля Неапаля Фердынанда I і Ізабелы К'ярамонтэ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альфонс, як і ягоны бацька, быў жорскім і вераломным, але быў пазбаўлены добрых якасцей Фердынанда I: адукаванасці, любові да мастацтва і навукі. Яшчэ пры жыцці бацькі Альфонс быў вядомы сваёй грубасцю, распустай, прычым ахвярамі яго гвалту стала нямала дзяўчын са знатных сем'яў. Альфонс быў вінаваты ў многіх злачынствах у час уварвання ў Папскую вобласць у 1485—1486 гадах і быў адным з ініцыятараў і ўдзельнікаў вераломнага забойства былых мяцежнікаў, якім раней Фердынандам I крывадушна дараваў. За гэта Альфонс, як і яго бацька, быў адлучаны папам Інакенціем VIII ад Царквы.

Медаль караля Альфонса

Альфонс II атрымаў трон бацькі ў спадчыну ў студзені 1494 года. Яго ўзыходжаннем былі незадаволены яго падданыя, цудоўна знаёмыя з норавам новага караля, супраць Альфонса выступіў Папа Аляксандр VI. Сітуацыяй скарыстаўся кароль Францыі Карл VIII, які артымаў па спадчыне пасля згасання Анжуйскай лініі Валуа права на неапалітанскую карону (яго бабка Марыя Анжуйская была роднай сястрой Людовіка III Анжуйскага і Рэнэ Добрага). Карл VIII абвясціў у 1494 годзе пра свае правы на Неапаль і выступіў у італьянскі паход. Альфонс II быў вымушаны адступіць з Папскай вобласці ў сваё каралеўства, а пасля ўварвання войскаў Карла VIII у Рым (студзень 1495 года) адрокся ад прастола на карысць свайго сына Фердынанда II (1469—1496). Пасля адрачэння Альфонс II з'ехаў у Сіцылію, дзе і памёр 19 лістапада 1495 года ад злаякаснага нарыва.

Альфонс II паказаў сябе нікчэмным кіраўніком, не здолеўшы дамагчыся ні лаяльнасці падданых, ні міжнароднага аўтарытэту. Яго кароткае валадаранне стала пачаткам канца незалежнага Неапалітанскага каралеўства.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Альфонс II быў у шлюбе з міланскай прынцэсай Іпалітай Марыяй Сфорца (18.04.1446 — 20.08.1484) і меў ад яе траіх дзяцей, у тым ліку:

Сумную вядомасць набыў яго пазашлюбны сын Альфонса (1481—1500), адзін з мужоў Лукрэцыі Борджыя, забіты сваім шваграм Чэзарэ Борджыя. Пазашлюбная дачка караля, Санча Арагонская, была жонкай іншага прадстаўніка гэтага сямейства, Джофрэ Борджыя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]